Асацыяцыя абароны Ольстэра

Асацыяцыя абароны Ольстэра (англ.: Ulster Defence Association) — забароненая пратэстанцкая ваенізаваная групоўка Паўночнай Ірландыі. Таксама вядомая як «Барцы за свабоду Ольстэра» (Ulster Freedom Fighters). У ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі лічыцца тэрарыстычнай. У 2010 годзе заявіла пра раззбраенне[1].

Асацыяцыя абароны Ольстэра
англ.: Ulster Defence Association
эмблема
Сцяг Асацыяцыі абароны Ольстэра
Ідэалогія юніянізм, лаялізм
Рэлігійная прыналежнасць пратэстанцтва
Актыўная ў Ольстэры
Дата фарміравання верасень 1971
Праціўнікі ІРА
Колькасць членаў да 4000 баявікоў
Удзел у канфліктах Канфлікт у Паўночнай Ірландыі

Утворана ў верасні 1971 годзе ў адказ на стварэнне каталіцкай Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА — Irish Republican Army). Налічвае да 4 тыс. членаў. Статутная мэта — «абарона пратэстанцкага насельніцтва Ольстэра ад тэрарыстаў і процідзеянне спробам аддзяліць Паўночную Ірландыю ад Вялікабрытаніі».

Галоўнымі крыніцамі фінансавання лічацца гандаль наркотыкамі і выкраданне людзей.

Супернічае з іншай аналагічнай пратэстанцкай арганізацыяй — «Добраахвотніцкімі сіламі Ольстэра» (Ulster Volunteer Force).

Зноскі

СпасылкіПравіць

Шаблон:Канфлікт у Паўночнай Ірландыі