Грэтхен Уітмер

амерыканскі палітык

Грэтхен Эстэр Уітмер (англ.: Gretchen Esther Whitmer; 23 жніўня 1971, Лансінг, Мічыган, ЗША) — амерыканскі юрыст і палітык, губернатар штата Мічыган з 2019 года, сябар Дэмакратычнай партыі.

Грэтхен Уітмер
англ.: Gretchen Whitmer
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў штата Мічыган[d]
1 студзеня 2001 — 16 сакавіка 2006
Папярэднік Laura Baird[d]
Пераемнік Mark S. Meadows[d]
Дэпутат Сената штата Мічыган[d]
21 сакавіка 2006 — 1 студзеня 2015
Папярэднік Virgil Bernero[d]
Пераемнік Curtis Hertel[d]
49-ы Губернатар штата Мічыган[d]
з 1 студзеня 2019
Папярэднік Рык Снайдэр[d]
Нараджэнне 23 жніўня 1971(1971-08-23) (53 гады)
Імя пры нараджэнні англ.: Gretchen Esther Whitmer
Веравызнанне хрысціянства
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d] і доктар права[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт michigan.gov/whit… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзілася і вырасла у Мічыгане. Скончыла Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт і Дэтройтскі юрыдычны каледж. Яе палітычная кар'ера пачалася ў 2000 годзе, калі яна была абраная ў Палату прадстаўнікоў штата Мічыган. У 2006 годзе яна выйграла спецыяльныя выбары ў сенат штата і прапрацавала ў ім да 2015 года. Яна была першай жанчынай-лідэрам дэмакратаў у сенаце штата, займаючы гэтую пасаду з 2011 па 2015 год. У 2013 годзе прыцягнула грамадскую ўвагу сваёй прамовай падчас дэбатаў аб абортах у якой яна падзялілася сваім вопытам сэксуальнага гвалту. На працягу шасці месяцаў у 2016 годзе яна была пракурорам акругі Інгам. Была абрана губернатарам штата ў 2018 годзе, перамогшы кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Біла Шуэта, генеральнага пракурора штата.

У якасці губернатара засяродзілася на заканадаўстве ў галіне аховы здароўя і інфраструктуры. У лютым 2020 года яна была абрана, каб даць адказ ад імя Дэмакратычнай партыі на зварот тагачаснага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб становішчы ў краіне ў 2020 годзе. У кастрычніку 2020 года ФБР выкрыла змову групы асоб аб яе выкраданні. Са студзеня 2021 года яна займае пасаду аднаго з намеснікаў старшыні Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ЗША. Яна была пераабрана губернатарам у 2022 годзе, перамогшы кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Тудара Дыксана.

Летам 2024 года ЗМІ пачалі актыўна абгаворваць магчымасць яе вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі ў выпадку адмовы Джо Байдэна зноў балатавацца на гэтую пасаду ў лістападзе 2024 года.

У яе двое дзяцей ад першага мужа — Гэры Шрусбера. Пара развялася, і ў 2011 годзе яна выйшла замуж за дантыста Марка Мэлары, у якога трое сыноў ад папярэдняга шлюбу. Уітмер і Мэлары жывуць у Іст-Лансінгу з дзвюма яе дочкамі і трыма ягонымі сынамі.