Fox News Channel (Фокс-Ньюc-Чэнел, скарочана FNC ці Fox News) — амерыканскі інфармацыйны канал са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. Яго першы выхад у эфір адбыўся 7 кастрычніка 1996 года. Канал належыць медыя-канцэрну News Corporation аўстралійскага прадпрымальніка Руперта Мёрдака, яго праграмы ствараюцца тэлекампаніяй Fox Broadcasting Company. Канал, які штодня глядзяць каля 1,2 мільёна чалавек, з’яўляецца асноўным інфармацыйным каналам ЗША.[1] Генеральным дырэктарам Fox News Channel з моманту яго заснавання з’яўляецца Роджэр Эйлс.

Fox News Channel
Fox News Channel logo.svg
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Зона вяшчання Flag of the United States.svg ЗША, Newworldmap.svg Зямля
Час вяшчання кругласутачна
Мова вяшчання англійская
Цэнтр кіравання Flag of the United States.svg ЗША, Нью-Ёрк
Тэматыка канала навіны
Дата пачатку вяшчання 8 кастрычніка 1996 года
Уладальнік News Corporation
Слоган «Fair & balanced» (англ.: «справядлівы і ўзважаны»)
Сайт foxnews.com
Студыя навін Fox News

У лік вядучых тэлеканала ўваходзяць Біл О'Рэйлі, Глен Бек і Майк Хакабі.

Палітычная арыентацыяПравіць

Fox News Channel рэкламуе сябе са слоганамі "«Fair and balanced»" («справядлівы і ўзважаны»), а таксама "Wereport. You decide»" ("Мы асвятляем. Вы вырашаеце") і прэтэндуе на нейтральнае асвятленне падзей. Крытыкі з канкуруючых СМІ і Дэмакратычнай партыі, аднак, не раз адзначалі відавочны правы і кансерватыўны ўхіл канала, асабліва падчас Ірацкай вайны,[2][3] прэзідэнцкіх выбараў 2008 года і з моманту абрання на пасаду Прэзідэнта Барака Абамы. У адказ на гэта канал часта адказвае, што медыйная прастора з’яўляецца занадта левай, а ён сам нібыта належыць да кансерватыўных поглядаў з «не меншым дачыненнем», чым да ліберальных.[4][5] У дакументальным фільме Outfoxed прадзюсара Роберта Грінволда Fox News абвінавачваецца ў аднабаковым асвятленні падзей. Былыя супрацоўнікі канала распавядаюць у ім пра інструкцыі, паказваюць рэспубліканцаў у станоўчым, а дэмакратаў — у негатыўным святле. Сам канал гэтыя абвінавачванні адхіліў, заявіўшы, што некаторыя з апытаных ніколі на ім не працавалі, а іншыя былі звольненыя за прафнепрыдатнасць.

Зноскі

  1. TV Week: CNN Ratings Down; Fox, MSNBC Grow Архівавана 23 студзеня 2010., прагледжана 8 лютага 2010
  2. Timothy Noah , Slate, 31. Mai 2005: Fox Newsadmits bias!,
  3. Democratic Party, 25. September 2006: Dean On President Clinton Standing Up To Right-Wing Propaganda On Fox News Sunday Архівавана 19 снежня 2006.,
  4. Australian Associated Press, 26. November 2004: News Corp denies Fox News bias,
  5. Financial Times, 6 . Oktober 2006: Interview transcript: Rupert Murdoch and Roger Ailes,

СпасылкіПравіць