News Corporation (NYSE: NWS) — падкантрольная кампанія Руперта Мёрдака, які валодае, у прыватнасці, тэлекампаніяй 20th Century Fox, тэлеканаламі Fox News, спадарожнікавымі DTH аператарамі BSkyB, Sky Deutschland, Sky Italia, Foxtel, інфармацыйным агенцтвам Dow Jones (уключаючы службу Factiva), рэкламным агенцтвам News Outdoor, а таксама газетамі The Wall Street Journal, The Times, The Sun і New York Post.

News Corporation
Тып дэлаверская карпарацыя[d][1]
Лістынг на біржы NASDAQ
Заснаванне 1980
Скасавана 28 чэрвеня 2013
Заснавальнікі Руперт Мёрдак
Краіна
Адрас
Галіна забаўляльная індустрыя[d] і сродкі масавай інфармацыі
Прадукцыя кабельнае тэлебачанне[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 51 000 чал. (2010)
Даччыныя кампаніі News Corp Australia[d]

Выручка News Corporation у 2006 годзе перавысіла 25 млрд дол., чысты прыбытак склаў 2,3 млрд дол.

У перыяд перадвыбарнай кампаніі падтрымлівае Рэспубліканскую партыю ЗША.

Справа News International

правіць

У ліпені 2011 года News Corporation апынулася ў цэнтры буйнага скандалу, звязанага з незаконным праслухоўваннем журналістамі выданняў кампаніі тэлефонаў палітыкаў, «зорак» і простых грамадзян. Гэта прывяло да закрыцця брытанскага таблоіда News of the World, які мае 168-летнюю гісторыю і належыць кампаніі[3]. Тады ж было абвешчана пра пачатак расследавання з боку ФБР дзейнасці News Corp.[4][5][6]. 13 ліпеня 2011 года Рэбека Брукс падала прашэнне аб адстаўцы Джэймсу і Руперту Мёрдакам, якое было здаволена. [7]

Зноскі

  1. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  2. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 16 красавіка 2022.
  3. Руперт Мёрдак зачыняе газету News of the World з-за скандалу з праслухоўкай. // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 2011-7-15.
  4. Генпракуратура ЗША: у дачыненні да News Corp вядзецца расследаванне. // ria.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 2011-7-15.
  5. Лев Македонов.. Праслухаў усіх. // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 2011-7-15.
  6. ФБР пачало расследаванне ў дачыненні да News Corp.. // forbes.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 2011-7-15.
  7. Глава выдавецкага дому News International сышла ў адстаўку. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 11 мая 2012.

Спасылкі

правіць