Віктар Орбан

венгерскі палітык

Віктар О́рбан (венг.: Orbán Viktor; нар. 31 мая 1963, Секешфехервар) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр краіны ў 1998—2002 і з 2010 года. Орбан з’яўляецца старшынёй партыі ФІДЭС (Альянс маладых дэмакратаў).

Віктар Орбан
венг.: Viktor Orbán
Orbán Viktor 2018.jpg
Віктар Орбан
сцяг
4-ы Прэм'ер-міністр Венгрыі
6 ліпеня 1998 — 27 мая 2002
Прэзідэнт Арпад Гёнц
Ферэнц Мадл
Папярэднік Дзьюла Хорн
Пераемнік Петэр Медзьешы
сцяг
8-ы Прэм'ер-міністр Венгрыі
з 29 мая 2010
Прэзідэнт Ласла Шоям
Папярэднік Гордан Байнаі
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, юрыст, футбаліст, адвакат, conspiracy theorist
Веравызнанне Кальвініст
Нараджэнне 31 мая 1963(1963-05-31)[1][2][3] (57 гадоў)
Бацька Győző Bálint Orbán[d]
Маці Erzsébet Sípos[d]
Жонка Anikó Lévai[d]
Дзеці Ráhel Orbán[d], Gáspár Orbán[d], Sára Orbán[d], Róza Orbán[d] і Flóra Orbán[d]
 
Сайт miniszterelnok.hu
 
Аўтограф Accession Treaty 2011 Viktor Orbán signature.svg
 
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Вялікі крыж ордэна Святога Рыгора Вялікага

У канцы 80-х быў адным з заснавальнікаў апазіцыйнай уладам ВНР партыі ФІДЭС, у 1990 быў упершыню абраны ў парламент. Упершыню стаў прэм’ер-міністрам у 1998 г. На выбарах 2010 года яго партыя ФІДЭС з партнёрамі атрымала большасць месцаў у парламенце з-за няўдалай эканамічнай палітыкі кіраваўшых краінай раней сацыял-дэмакратаў, новая кіруючая кааліцыя атрымала 263 месцы ў парламенце. Орбан быў афіцыйна прызначаны на новую пасаду 29 мая.

Віктар Орбан узначальваў кабінет міністраў Венгрыі ў 2010—2018 гадах. Перамога кіруючай кааліцыі на выбарах у 2018 годзе дала магчымасць яму стаць на чале ўрада чацвёрты раз. 10 мая 2018 парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы чатырохгадовы тэрмін[4].

Па веравызнанню кальвініст. Жанаты, мае пяць дзяцей.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12402064X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Viktor Orban // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Viktor Orbán // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. blr.belta.by

СпасылкіПравіць