Ціфані Арыяна Трамп (англ.: Tiffany Ariana Trump; нар. 13 кастрычніка 1993, Уэст-Палм-Біч) — амерыканская мадэль і спявачка. Дачка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго другой жонкі, Марлы Мейплз.

Ціфані Трамп
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1993(1993-10-13) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Дональд Трамп
Маці Марла Мейплз[d]
Муж Michael Boulos[d][1]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі мадэль, зорка Інтэрнету, сацыёлаг, спявачка
Інструменты вакал[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі назвалі яе ў гонар ювелірнай кампаніі Tiffany & Co. Яна выхоўвалася маці ў Каліфорніі, скончыла школу ў Калабасасе. Да 2016 года вывучала сацыялогію і ўрбаністыку ў Пенсільванскім універсітэце. У 2014 годзе, падчас вучобы ва ўніверсітэце, выпусціла музычны сінгл «Like a Bird». Працавала стажорам у часопісе Vogue і была мадэллю на паказе мод Эндру Уорэна падчас Тыдня моды ў Нью-Ёрку ў 2016 годзе.

Актыўная на Instagram, дзе мае больш за 500 тысяч падпісчыкаў.

Была адным са спікераў рэспубліканскай канвенцыі ў 2016 годзе. Актыўна агітавала за свайго бацьку на прэзідэнцкіх выбарах.

Зноскі

Спасылкі правіць