Вояджэр-1
Вояджэр-1 (англ.: Voyager-1) — аўтаматычны зонд праекта «Вояджэр», асноўная задача якога — даследаванне Сонечнай сістэмы і яе наваколля. Самы далёкі ад Зямлі і самы хуткі штучны аб’ект, створаны чалавекам. У цяперашні час знаходзіцца ў працоўным стане і выконвае дадатковую місію па азначэнні месцазнаходжання меж Сонечнай сістэмы, уключаючы пояс Койпера.
Вояджэр-1 | |
---|---|
| |
Арганізацыя: | NASA |
Спосаб вываду на арбіту: | Тытан-3Е Цэнтаўр |
Дата запуска апарата | 5.09.1977 |
Дасягнутыя мэты |
5.03.1979 - Юпітэр 12.11.1980 - Сатурн |
Месцазнаходжанне апарата: | 159,6 а.а. ад Зямлі (01.07.2023) |
Апісанне апарата | |
Маса: | 721,9 кг |
Магутнасць: | 470 Вт (пры запуску) |
Запушчаны NASA 5 верасня 1977 года. Першапачаткова планаваўся як Марынер-11, але быў дапрацаваны для больш працяглага выкарыстання. Працягласць місіі першапачаткова была вызначаная толькі ў 5 гадоў.
Галоўнае адрозненне зонда «Вояджэр-1» — тое, што для яго была абраная карацейшая траса, чым для «Вояджэра-2»: «Вояджэр-1» павінен быў наведаць толькі Юпітэр і Сатурн. «Вояджэр-1» быў першым зондам, які зрабіў дэталёвыя здымкі спадарожнікаў гэтых планет.
28 жніўня 2009 года касмічны апарат быў прыкладна ў 110,94 а. а. (16,596 млрд км) ад Сонца і дасягнуў мяжы ўдарнай хвалі (паміж Сонечнай сістэмай і міжзоркавай прасторай, у якой уплыў Сонца саступае ўплыву іншых цел Галактыкі).
У 2012 годзе міжпланетны зонд «Вояджэр-1», запушчаны 35 гадоў назад, перасёк мяжу геліясферы і стаў першым у гісторыі штучным аб’ектам, які пакінуў Сонечную сістэму. Касмічны апарат дасягнуў адлегласці 18 млрд км ад Зямлі, што ў 123 разы перавышае адлегласць паміж Зямлёй і Сонцам. Ад моманту адпраўкі ім сігналу да атрымання яго цэнтрам кіравання «Лабараторыі Рэактыўнага Руху» праходзіць 16 гадзін.
«Вояджэр-1» рухаецца па гіпербалічнай траекторыі на трэцяй касмічнай хуткасці, што гарантуе, што ён не вернецца ў Сонечную сістэму пад дзеяннем гравітацыйнага прыцягнення Сонца. Нараўне з «Вояджэрам-1», міжзоркавымі даследаваннямі займаецца «Вояджэр-2». Ужо даўно выйшаў запланаваны тэрмін працы абодвух Вояджэраў, але, тым не менш, яны працягваюць атрымліваць энергію ад трох радыяізатопных тэрмаэлектрычных генератараў, якія, як чакаецца, будуць вырабляць дастатковую для даследаванняў электраэнергію прыблізна да 2025 года.
У снежні 2023 года NASA паведаміла аб праблемах з атрыманнем даных ад апарата, што, як пазней высветлілася, было вынікам адмовы адной з мікрасхем памяці. Пасля вырашэння праблемы 20 красавіка 2024 года Вояджэр-1 ізноў даслаў даныя аб стане яго сістэм.