Касмічная праграма «Вояджэр»

(Пасля перасылкі з Касмічная праграма "Вояджэр")

Во́яджэр або вая́джэр (англ.: voyager — вандроўнік) — серыя амерыканскіх касмічных апаратаў для даследавання далёкіх планет Сонечнай сістэмы. Таксама назва адпаведнай праграмы.

«Вояджэр» — касмічны зонд.
«Вояджэр-1» скрыты пад абцякальнікамі перад яго ўстаноўкай на ракету-носьбіт
Запуск «Вояджэра-2» на ракеце-носьбіце «Тытан 3Е-Цэнтаўр».
Траекторыя.

Праграма лічыцца адной з самых паспяховых у гісторыі міжпланетных даследаванняў. Абодва «Вояджэры» ўпершыню перадалі якасныя здымкі Юпітэра і Сатурна, а «Вояджэр-2» упершыню дасягнуў Нептуна і Урана. «Вояджэры» сталі трэцім і чацвёртым касмічнымі апаратамі, якія пакінулі межы Сонечнай сістэмы (першымі двума былі «Піянер-10» і «Піянер-11»).

Апараты серыі «Вояджер» — даволі буйныя машыны. Гэта высакааўтаномныя робаты-зонды, абсталяваныя ўласнымі энергаўстаноўкамі, ракетнымі рухавікамі, камп’ютарамі, сістэмамі радыёсувязі, кіравання і навуковымі прыборамі для даследавання планет, агульнай масай каля 815 кг.

Апараты створаны ў Лабараторыі рэактыўнага руху (англ.: Jet Propulsion Laboratory — JPL) НАСА.

Гісторыя стварэння

правіць

Ідэя праграмы з’явілася ў канцы 1960-х гадоў, незадоўга да запуску першых пілатуемых апаратаў да Месяца і апаратаў «Піянер» да Юпітэра.

Першапачаткова планавалася даследаваць толькі Юпітэр і Сатурн. Аднак дзякуючы таму, што ўсё планеты-гіганты ўдала размясціліся ў параўнальна вузкім сектары Сонечнай сістэмы («парад планет»), стала магчымым выкарыстанне гравітацыйных манеўраў для аблёту ўсіх вонкавых планет, з выняткам Плутона. Адпаведна была разлічаная траекторыя палёту, хоць афіцыйна вывучэнне Урана і Нептуна не ўваходзіла ў задачы місій (палётаў); для гарантаванага дасягнення гэтых планет патрэбнымі былі б даражэйшыя апараты з лепшай надзейнасцю.

Пасля таго, як Вояджэр-1 паспяхова выканаў праграму даследавання Сатурна і яго спадарожніка Тытана, было прынята канчатковае рашэнне накіраваць Вояджэр-2 да Урана і Нептуна. Дзеля патрэбнага змянення траекторыі давялося адмовіцца ад блізкага пралёту Тытана.

Пасланне пазазямным цывілізацыям

правіць
 
Узор залатой пласцінкі прымацаванай да апаратаў.

Да борта кожнага «Ваяджэра» прымацавалі круглую алюмініевую скрынку, паклаўшы туды пазалочаны відэадыск.

На кружэлцы 115 слайдаў, на якіх сабраныя найважнейшыя навуковыя дадзеныя, віды Зямлі, яе мацерыкоў, розныя ландшафты, сцэны з жыцця жывёл і чалавека, іх анатамічны будынак і біяхімічная структура, уключаючы малекулу ДНК.

У двайковым кодзе зроблены неабходныя растлумачэнні і паказана месцазнаходжанне Сонечнай сістэмы адносна 14 магутных пульсараў. У якасці «мернай лінейкі» паказана звыштонкая структура малекулы вадароду (1420 МГц).

Акрамя малюнкаў на кружэлцы запісаныя і гукі: шэпт маці і плач дзіцяці, галасы птушак і звяроў, шум ветра і дажджу, грукат вулканаў і землетрасення, шамаценне пяску і акіянскі прыбой.

Чалавечая мова прадстаўлена на кружэлцы кароткімі прывітаннямі на 58 мовах народаў свету. Адмысловы раздзел паслання складаюць дасягненні сусветнай музычнай культуры. На дыску запісаныя творы Баха, Моцарта, Бетховена, джазавыя кампазіцыі Луі Армстранга, Чака Беры і народная музыка шматлікіх краін.

На кружэлцы запісана таксама зварот Картэра, які ў 1977 годзе быў прэзідэнтам ЗША. Вольны пераклад звароту гучыць так:

Гэты апарат створаны ў ЗША, краіне з насельніцтвам 240 млн чалавек сярод 4-мільярднага насельніцтва Зямлі. Чалавецтва, усё яшчэ падзелена на асобныя нацыі і дзяржавы, але краіны хутка ідуць да адзінай зямной цывілізацыі.
Мы накіроўваем у космас гэта пасланне. Яно, верагодна, праіснуе на працягу мільярда гадоў нашай будучыні, калі наша цывілізацыя зменіцца і цалкам зменіць аблічча Зямлі… Калі якая-небудзь цывілізацыя перахопіць «Вояджэр» і зможа зразумець сэнс гэтага дыску, — вось наша пасланне:

Гэта — падарунак ад маленькага далёкага міру: нашы гукі, наша навука, нашы малюнкі, наша музыка, нашы думкі і пачуцці. Мы спрабуем выжыць у наш час, каб жыць і ў вашым. Мы спадзяваемся, надыдзе дзень, калі будуць вырашаны праблемы, перад якімі мы стаім сёння, і мы далучымся да галактычнай цывілізацыі. Гэтыя запісы ўяўляюць нашы надзеі, нашу рашучасць і нашу добрую волю ў гэтым Сусвеце, велізарным і які выклікае глыбокую павагу.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць