Піянер-10
(Пасля перасылкі з КА Піянер-10)
Піянер-10 (англ.: Pioneer 10, Pioneer F) — беспілотны касмічны апарат NASA, прызначаны галоўным чынам для вывучэння Юпітэра. Гэта быў першы апарат, які праляцеў міма Юпітэра і сфатаграфаваў яго з космасу. Апарат-блізнюк Піянер-11 даследаваў таксама Сатурн.
Піянер-10 | |
---|---|
Піянер-10 | |
Арганізацыя: | Амерыканскі даследчы цэнтр NASA |
Спосаб вываду на арбіту: | Атлас-Цэнтаўр TE364-4 |
Дата запуска апарата | 1972-03-03 у 01:49:00 UTC |
Дасягнутыя мэты | Юпітэр |
Час місіі: | 32 гады 55 дзён (станам на 27.04.2010) |
Месцазнаходжанне апарата: | 100-105 а.а. ад Зямлі |
Апісанне апарата | |
Маса: | 258 кг |
Навуковае абсталяванне: |
Геліевы магнітометр
|
У 1983 годзе аўтаматычная станцыя мінула арбіту Плутона і стала першым запушчаным з Зямлі апаратам, які пакінуў межы Сонечнай сістэмы.
Апошні сігнал ад Піянера-10 быў атрыманы 23 студзеня 2003 года. Паведамлялася, што Піянер-10 накіроўваецца ў бок Альдэбарана. Калі з ім нічога не здарыцца на шляху, ён дасягне наваколляў зоркі праз 2 мільёны гадоў.
Навуковае абсталяванне
правіцьНа борце было ўсталявана 10 навуковых прылад:
Храналогія падзей
правіць- 1972, 3 сакавіка — старт апарата-станцыі Піянер-10.
- 1972, 15 ліпеня — Піянер-10 увайшоў у пояс астэроідаў за арбітай Марса.
- 1973, 3 снежня — Піянер-10 пасылае на Зямлю першыя дэталёвыя фотаздымкі Юпітэра.
- 1997, 31 сакавіка — завяршэнне місіі па Сонечнай сістэме.
- 1998, 17 лютага — Вояджэр-1 даганяе рэкорд Піянера-10 і становіцца самым аддаленым рукатворным аб’ектам зямлян на адлегласці 69.419 АА. Вояджэр-1 аддаляецца ад Сонца на 1 АА ў год хутчэй, чым Піянер-10.
- 2002, 2 сакавіка — паспяховы прыём тэлеметрыі ад апарата пра наваколле. 39 хвілін працягвалася перадача даных на адлегласці 79.83 АА.
- 2002, 27 кастрычніка — апошні паспяховы прыём тэлеметрыі. 33 хвіліны працягвалася перадача даных на адлегласці 80.22 АА.
- 2003, 23 студзеня — атрыманы вельмі слабы сігнал ад апарата. Пасля гэтага сеансаў сувязі з апаратам не было, але па слабаму сігналу ад бартавой сістэмы сувязі пакуль магчыма ўстанавіць месцазнаходжанне апарата.
- 2003, 7 лютага — пры чарговай спробе сувязі не ўдалося скантактавацца з апаратам.
- 2006, 4 сакавіка — апошняя спроба сувязі з апаратам. Адказ ад Піянера-10 не атрыманы.
- 2009, кастрычнік — па падліках, апарат павінен быць на адлегласці прыкладна 100 АА (прыблізна 15 мільярдаў кіламетраў) ад Сонца.
Спасылкі
правіцьАртыкулу нестае спасылак на крыніцы. |