Астранамічная адзінка

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Астранамі́чная адзі́нка (а. а.) — адзінка адлегласці, ужываная ў кантэксце адлегласцяў у Сонечнай сістэме, і ў зорных сістэмах наогул. За эталон астранамічнай адзінкі прыймаецца сярэдняя геліяцэнтрычная адлегласць Зямлі, роўная вялікай паўвосі зямной арбіты (a0).

Астранамічная адзінка
Выява
Кароткая назва au[1], au, astronomiska enheter, ua, аа, а.е. і AE
Абазначэнне адзінкі а.е., а.б., AU, ua[2][3], au, au, ua, а. а. і CsE
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 149 597 870 700 м[2][3][…]
Фізічная велічыня даўжыня[2][3]

Паводле сучасных даных, астранамічная адзінка роўная:

a0 = 1 а.а. = ~149,6 × 106 км

Гэтай велічыні адпавядае сонечны паралакс[4] p = 8",794.

Гэтая лічба не з’яўляецца дакладнай, але ёю карыстаюцца для большасці астранамічных задач. Больш фармальна дакладная лічба, 149.597.870±10 км, была прынятая XVI з’ездам Міжнароднага астранамічнага саюза (1976), і з’яўлялася ўдакладненнем папярэдняй лічбы 149.600.000 км, вымеранай радыёлакацыяй у 19611963 у СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, і прынятай на XII з’ездзе Міжнароднага астранамічнага саюза (1964). Да гэтага карысталіся велічынёй 149,5 × 106 км.

Адлегласць у 1 астранамічную адзінку святло праходзіць за 499с, і гэты інтэрвал часу называюць светлавой адзінкай або светлавой астранамічнай адзінкай.

Непасрэднае вымярэнне велічыні астранамічнай адзінкі радыёлакацыйным метадам, так, як для планет, не з’яўляецца магчымым, бо невядома, ад якога слою Сонца адбіваецца сігнал. Таму, замест гэтага, яе вымяраюць радыёлакацыяй ніжніх планет каля іх ніжняга злучэння з наступнымі пералічэннямі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Resolution B2, recommends, 5 // https://www.iau.org/static/resolutions/IAU2012_English.pdf — С. 1.
  2. а б в 6.5.6 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 22. — 41 p.
  3. а б в 3-1.C.b // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
  4. Гарызантальны экватарыяльны паралакс.