Прыбой — з'ява разбурэння марскіх або азёрных хваль непасрэдна каля берагу прыбою, як і буруны, суправаджаецца рэзкім павелічэннем стромкасці схілу хваль, грабяні якіх перакульваюцца на беразе і пеняцца. Выклікае разбурэнне абразійных берагоў і садзейнічае ўтварэнню пляжаў на водмельных берагах.

Прыбой ля берагоў Чылі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 54. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).