Кліф
Кліф (англ.: cliff — абрыў) — стромкі абразійны абрыў, які ўтварыўся ў выніку разбурэння высокага карэннага берага дзеяннем прыбою. Кліф паступова адыходзіць у бок сушы, павялічваючы шырыню абразійнай берагавой тэрасы, якая ляжыць ля яго падножжа.
ЛітаратураПравіць
- Кліф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 346. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.