Клаўдзія Шэйнбаум

мексіканскі палітык

Клаўдзія Шэйнбаум (ісп.: Claudia Sheinbaum; нар. 24 чэрвеня 1962(1962-06-24), Мехіка) — мексіканскі палітык, вучоны і спецыяліст па ахове навакольнага асяроддзя.

Клаўдзія Шэйнбаум
глава ўрада горада Мехіка[d]
5 снежня 2018 — 16 чэрвеня 2023
Папярэднік José Ramón Amieva Gálvez[d]
Пераемнік Marti Batres[d]
Jefe Delegacional[d]
1 кастрычніка 2015 — 6 снежня 2017
Папярэднік Héctor Hugo Hernández Rodríguez[d]
Пераемнік Fernando Hernández Palacios[d]
абраны прэзідэнт[d] (Мексіка)
з 2 чэрвеня 2024
Прэзідэнт Мексікі
з 1 кастрычніка 2024
Нараджэнне 24 чэрвеня 1962(1962-06-24) (62 гады)
Бацька Carlos Sheinbaum Yoselevitz[d]
Маці Annie Pardo Cemo[d]
Муж Carlos Imaz Gispert[d][1] і Jesús Maria Tarriba[d][2]
Веравызнанне нерэлігійнасць[d][3]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар інжынерыі[d] (снежань 1994)
Дзейнасць палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася і вырасла ў Мехіка ў яўрэйскай сям'і. Яе дзядуля і бабуля па лініі бацькі эмігравалі сюды ў 1920-я гады з Літвы, а бабуля была з балгарскіх яўрэяў.

Скончыла Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі. Атрымала вядомасць як фізік, мае доктарскую ступень. У 2007 годзе ў складзе Міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімату ўганаравана калектыўнай Нобелеўскай прэміяй міру.

У 2000 годзе Андрэс Мануэль Лопес Абрадор, які быў тады мэрам Мехіка, прызначыў Клаўдзію Шэйнбаум сакратаром па пытаннях навакольнага асяроддзя, а ў 2018 годзе яна змяніла Абрадора, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы, на пасадзе мэра сталіцы.

Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы ў 2024 годзе. Адзін з галоўных пунктаў яе перадвыбарнай праграмы — барацьба са злачыннасцю. На пасадзе мэра Мехіка ёй удалося знізіць колькасць наўмысных забойстваў у сталіцы да самага нізкага ўзроўню за больш чым тры дзесяцігоддзі, і яна збіраецца распаўсюдзіць гэты вопыт на ўсю краіну.

2 чэрвеня 2024 года ўпершыню ў гісторыі Прэзідэнтам Мексікі абралі жанчыну.

Зноскі

правіць