Імран Хан (англ.: Imran Khan, урду: عمران احمد خان نیازی; нар.5 кастрычніка 1952, Лахор) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч, былы прафесійны гулец у крыкет. Лідар партыі Рух за справядлівасць. Прэм’ер-міністр Пакістана з 2018 года.

Імран Хан
урду: عمران احمد خان نیازی
Imran Khan at the Shanghai Cooperation Organisation summit in 2019 (portrait cropped).jpg
22-ы прэм’ер-міністр Пакістана[d]
з 18 жніўня 2018
Папярэднік Шахід Хакан Абасі
канцлер (University of Bradford[d])
7 снежня 2005 — 2014
Папярэднік Betty Lockwood, Baroness Lockwood[d]
Пераемнік Kate Swann[d]
Старшыня (Pakistan Tehreek-e-Insaf[d])
з 25 красавіка 1996
Member of the 14th National Assembly of Pakistan[d]
11 мая 2013 — 31 мая 2018
Папярэднік Hanif Abbasi[d]
Member of the 15th National Assembly of Pakistan[d]
з 2002
Нараджэнне 5 кастрычніка 1952(1952-10-05)[1][2] (68 гадоў) ці 25 лістапада 1952(1952-11-25)[3][4][5] (68 гадоў)
Бацька Ikramullah Khan Niazi[d][6]
Маці Shaukat Khanum[d]
Жонка Reham Khan[d]
Дзеці Sulaiman Isa Khan[d][6] і Kasim Khan[d][6]
Веравызнанне іслам[7]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, гулец у крыкет, аўтабіёграф
Аўтограф Imran Khan signature.svg
Узнагароды
Commons-logo.svg Імран Хан на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 25 лістапада 1952 года Лахоры, яго бацька быў інжынерам-будаўніком. Калі Імрану споўнілася 18 гадоў ён пачаў выступаць за нацыянальную каманду Пакістана па крыкеце, згуляўшы першы матч супраць зборнай Англіі ў 1971 годзе. Пасля пераезду ў Англію Імран гуляў за Оксфардскі ўніверсітэт у 1973—1975 гадах і з’яўляўся капітанам каманды ўніверсітэта ў 1974 годзе. Быў капітанам каманды з 1982 па 1992 год. Пасля таго, як заснаваў партыю «Рух за справядлівасць» стаў адным з самых папулярных палітыкаў Пакістана: на яго мітынгі прыходзілі сотні тысяч чалавек. Імран Хан таксама з’яўляецца аўтарам трох кніг: «Imran», «All-Round View», «The Warrior Race».

9 жніўня 2012 года кіраўніцтва тэрарыстычнага руху Тэхрык-е Талібан Пакістан заявіла, што не ведае як рэагаваць на запланаваную акцыю пратэсту ў Зоне Плямён. Кіраўніцтва пакістанскага Талібану ўзяло тайм-аўт да канца тыдня, каб вырашыць дазваляць мітынг у Паўднёвым Вазірыстане ці не. Прадстаўнік Талібану абверг інфармацыю, якая з’явілася раней аб тым, што талібы дашлюць тэрарыстаў-смяротнікаў на мітынг у Вазірыстан каб падарваць Імрана Хана. Хоць самога Імрана талібы лічаць «нявяерным» за яго ліберальныя погляды.

25 ліпеня 2018 года адбыліся парламенцкія выбары, адносную перамогу на якіх атрымала створаная Ханам партыя Тэхрык-е-Інсаф. Яна атрымала 116 месцаў з 270.

18 жніўня 2018 года Імран Хан узначаліў кааліцыйны ўрад Пакістана, сфармаваны па выніках выбараў. Напярэдадні яго кандыдатуру падтрымалі 176 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі (на чатыры галасы больш мінімальна неабходнай колькасці), а яго асноўнага суперніка Шахбаза Шарыфа — 96.

Зноскі