Іранскія ўдары па Пакістане (2024)

16 студзеня 2024 года іранскі Корпус Вартавых ісламскай рэвалюцыі нанёс удары з ужываннем балістычных ракет і беспілотнікаў па Белуджыстане, Пакістан. Атакі былі накіраваны на апорныя пункты і базы «Джаіш-уль-Адль»[1][2].

На наступны дзень палкоўнік КВІР Хасейн Алі Джаведанфар быў забіты невядомым злачынцам у правінцыях Сістан і Белуджыстан[3]. Па паведамленнях іранскіх СМІ, адказнасць за напад узяла на сябе «Джаіш аль-Адль»[4].

17 студзеня Міністэрства замежных спраў Пакістана выступіла з афіцыйнай заявай, у якой асудзіла ракетныя абстрэлы[5][6]. Паводле пакістанкіх уладаў, у выніку ўдараў загінулі двое дзяцей[7]. Адначасна Пакістан адклікаў свайго пасла з Тэгерана і выслаў кіраўніка іранскай дыпміссіі ў Ісламабадзе[8].

18 студзеня Пакістан нанёс ваенныя ўдары па тэрыторыі Ірана. Паводле пакістанцаў, яны атакавалі баевікоў-белуджаў. Пры ўдары пацярпеў аб’ект у горадзе Сараван. Іранскія афіцыйныя асобы заявілі, што былі забітыя сем замежных грамадзян, у тым ліку тры жанчыны і чацвёра дзяцей[9][10].

Інцыдэнт адбыўся на фоне барацьбы з сепаратысцкім рухам белуджаў на іранскіх і пакістанскіх тэрыторыях, на чале якога — салафіцкая групоўка «Джаіш уль-Адль»[11], якая разгарнула ўздоўж пакістана-іранскай граніцы ўзброеную барацьбу. І Іран, і Пакістан неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў тым, што яны не робяць дастаткова, каб спыніць трансгранічныя напады баеўнікоў[12][13][14][15][16].

За два дні да ўдараў краіны падпісалі пяцігадовае пагадненне аб актывізацыі стратэгічнага і эканамічнага супрацоўніцтва[17].

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Umar. Pakistan warns of consequences after Iran strike kills 'innocent children' (англ.). Pakistan warns of consequences after Iran strike kills 'innocent children'. Праверана 16 студзеня 2024.
  2. Iran Says Missile Strikes Hit Baluch Militant Bases In Pakistan (англ.). Iran International (16 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.
  3. "IRGC colonel martyred in assassination move in SE Iran". Mehr. 17 January 2024. Архівавана з арыгінала 17 January 2024. Праверана 17 January 2024.
  4. "جیش الظلم مسئولیت ترور شهید جاودان‌فر را برعهده گرفت" [Jaish al-Zalum took responsibility for the assassination of Shaheed Javadanfar](перс.). ISNA. 17 January 2024. Архівавана з арыгінала 18 January 2024. Праверана 17 January 2024.
  5. Iran attacks alleged militant bases in Pakistan; Islamabad says 'unprovoked' strikes kill 2 children (англ.). ABC News. Праверана 16 студзеня 2024.
  6. Iran attacks alleged militant bases in Pakistan; Islamabad says 'unprovoked' strikes kill 2 children (англ.). AP News (16 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.
  7. Pakistan’s Strong Condemnation of the Unprovoked Violation of its Air Space (англ.). mofa.gov.pk. Праверана 16 студзеня 2024.
  8. Gecsoyler, Sammy; Belam, Martin; Ahmad, Reged; Belam, Sammy Gecsoyler (now); Martin; Ahmad (earlier), Reged (2024-01-17). "Middle East crisis live: Pakistan recalls ambassador from Iran and bars Iranian counterpart after missile strike". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-01-17.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  9. "Pakistan carries out strikes on militant groups inside Iran". The Telegraph. 18 January 2024. Архівавана з арыгінала 18 January 2024. Праверана 18 January 2024.
  10. Operation Marg Bar Sarmachar. mofa.gov.pk. Ministry of Foreign Affairs. Архівавана з першакрыніцы 18 January 2024. Праверана 18 January 2024.
  11. Border Insecurity Hits Iran Amid Minority Crackdown (англ.). Voice of America (16 кастрычніка 2018). Праверана 16 студзеня 2024.
  12. https://www.middleeastmonitor.com/20230119-pakistan-calls-on-iran-to-prevent-cross-border-terror-attacks/amp/
  13. https://www.trtworld.com/magazine/why-pakistan-is-coming-down-hard-on-iran-55499
  14. https://www.dawn.com/news/amp/1477323
  15. ‘Either Confront Terrorist Groups Or Allow Iranian Forces To Enter’: Iran Threatens Pakistan (англ.). NayaDaur (19 лютага 2019). Праверана 16 студзеня 2024.
  16. Regencia. Iran warns Pakistan to crack down on Jaish al-Adl (англ.). Al Jazeera. Праверана 16 студзеня 2024.
  17. Pakistan, Iran ready to boost trade to $5 billion: envoy (англ.). The News International (15 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.