Касаі
Каса́і (у ніжнім цячэнні — Ква)[1] — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, левы прыток ракі Конга.
Касаі | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2000 км |
Басейн | 880 200 км² |
Расход вады | 10 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | плато Лунда |
• Каардынаты | 10°57′37,50″ пд. ш. 19°18′56″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Конга |
• Каардынаты | 03°10′35″ пд. ш. 16°11′48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | рака Конга |
Краіны | |
![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 2000 км, плошча вадазбору 880,2 тыс. км²[1]. Выток ракі знаходзіцца ў Анголе, на плато Лунда, далей рака ўтварае мяжу Анголы і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК), працякае па ўпадзіне Конга, упадае ў Конга каля горада Кіншаса. У ніжнім цячэнні рэчышча Касаі ўтварае возрападобныя пашырэнні да 6 км. Да найбольш значных прытокаў Касаі адносяцца рэкі Лупуа, Фімі, Кванга і Санкуру. Кароткі ўчастак ракі Касаі ад упадзення ў яе Фімі да ракі Конга вядомы як рака Ква.
Расход вады ў вусці ад 5000 да 20 000 м³/с, сярэдні — 10 000[1] м³/с. Басейн у асноўным займаюць экватарыяльныя вільготныя джунглі. Паводкі адбываюцца ў верасні—красавіку. Рака суднаходная на адлегласці 790 км ад вусця. На тэрыторыі Конга буйная прыстань Ілеба[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 633—634. — 672 с. с илл. (руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рака Касаі
- Карта басейна ракі Касаі ў Электронным атласе водных рэсурсаў Архівавана 12 верасня 2007.