Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША

амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы

Прэ́мія Гі́льдыі кінаакцё́раў (англ.: Screen Actor Guild Awards; SAG Awards) — амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы. Прэмія з’яўляецца адной з галоўных узнагарод у галівудскай кінаіндустрыі, нароўні з прэміямі «Залаты глобус» і «Оскар».

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША
англ.: Screen Actor Guild Awards
Тып група ўзнагарод[d]
Заснавальнік SAG-AFTRA[d]
Заснаванне 1995
Узнагарода за Дасягненні ў кінафільмах і тэлевізійных серыялах
Краіна
Сайт sagawards.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узнагарода ўяўляе сабой статуэтку «Акцёр», аголеную мужчынскую фігуру, якая трымае маску камедыі і маску трагедыі[1]. Вышыня статуэткі складае 16 цаляў (41 см), а вага — больш за 12 фунтаў (5,4 кг) і адліта з бронзы[2].

Лідэрамі па колькасці ўзнагарод з’яўляюцца Джулія Луі-Дрэйфус (9 узнагарод) і Алек Болдуін (8 узнагарод).

Намінацыі правіць

Ігравое кіно правіць

  • Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно
  • Найлепшая мужчынская роля
  • Найлепшая жаночая роля
  • Найлепшая мужчынская роля другога плана
  • Найлепшая жаночая роля другога плана
  • Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно

Тэлевізійныя серыялы правіць

  • Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле
  • Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле
  • Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
  • Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
  • Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле

Спецыяльная намінацыя правіць

Зноскі правіць

  1. Screen Actors Guild Awards: Rules. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 24 студзеня 2010.
  2. Meier, Gretchen (2011-01-26). "The brains behind the bronze". Glendale News Press. Архівавана з арыгінала 2011-01-31. Праверана 2011-01-26.

Спасылкі правіць