Авіяўдары па Емене (2024)
Раніцай 12 студзеня 2024 года ЗША і Вялікабрытанія распачалі серыю авіяўдараў па руху хусітаў у Емене[1][2]. Гэта стала адказам на напады на гандлёвыя судны ў Чырвоным моры[3].
Авіяўдары па Емене | |
---|---|
Краіна | |
Дата | 12 студзеня 2024 |
Удзельнік | ЗША, Вялікабрытанія і Ізраіль |
Ход падзей
правіцьРаніцай 12 студзеня 2024 года ЗША і Вялікабрытанія распачалі серыю нападаў на рух хусітаў у Емене[1]. Паводле звестак BBC, у бамбардзіроўцы ўдзельнічалі 4 самалёты Typhoon Каралеўскіх ВПС, якія вылецелі з Кіпра[4]. Масіраваны ўдар праведзены з выкарыстаннем ракет «Тамагаўк» з ваенных караблёў і падводных лодак і знішчальнікаў[1].
Паведамлялася пра выбухі ў Сане, Хадэйдзе і Дхамару. Мэтамі былі лагістычныя цэнтры, сістэмы СПА і склады зброі[5]. Па даных навінавага канала, кіраванага хусітамі, сярод пацярпелых аб’ектаў былі Міжнародны аэрапорт Хадэйда, Міжнародны аэрапорт Таіза і авіябаза аль-Дайламі на поўнач ад Саны[6]. Блізкаўсходняе камандаванне ВПС ЗША заявіла, што ўразіла больш за 60 цэляў на 16 аб’ектах[1].
У папярэднія дні члены Кангрэса і Пентагона патрабавалі рашучага і стрымальнага адказу хусітам. 3 студзеня ЗША і група краін прад’явілі руху канчатковы ўльтыматум з патрабаваннем спыніць іх дзейнасць, бо яна падрывае свабоду суднаходства[7].
Брытанскі прем’ер-міністр Рышы Сунак патлумачыў, што ўдары былі выкліканыя прынцыпам «самаабароны»[8]. У заяве прэзідэнта ЗША Джо Байдэна гаворыцца, што, «сённяшнія абарончыя дзеянні ідуць за шырокай дыпламатычнай кампаніяй і эскалацыяй нападаў паўстанцаў-хусітаў на гандлёвыя судны» і што ён «без ваганняў прыме меры па абароне свайго народа і свабоднага патоку міжнароднага гандлю па меры неабходнасці»[9].
Ахвяры
правіцьРух хусітаў заявіў, што страціў 5 байцоў забітымі і 6 параненымі[10].
Наступствы
правіць13 студзеня адбыліся новыя бамбардзіроўкі[11].
Рэакцыя
правіцьЛідар рэспубліканцаў у Сенаце ЗША Мітч Мак-Конел вітаў гэтую акцыю, але заявіў, што рашэнне прэзідэнта было прынята занадта позна[12]. На думку Ро Хана, Байдэн павінен прыйсці ў Кангрэс, перш чым далучаць ЗША ў новы канфлікт на Блізкім Усходзе, як гэта прадугледжана артыкулам 1 Канстытуцыі[13]. Рэзалюцыя ЗША аб ваенных паўнамоцтвах 1973 года прадугледжвае, што кіраўнік дзяржавы павінен паведаміць Кангрэсу на працягу 48 гадзін аб ваенных дзеяннях[14].
Вялікабрытанія адзначыла, што першыя прыкметы дазваляюць выказаць здагадку, што здольнасць хусітаў пагражаць камерцыйнаму суднаходству сур’ёзна пацярпела[15].
Расія запатрабавала склікаць экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН з нагоды ўдараў. Францыя, як дзеючы старшыня савета, прызначала яго на другую палову дня[1].
Дзеянні амерыкана-брытанскіх сіл падтрымалі Францыя, Германія, Данія, Канада, Нідэрланды, Бахрэйн, Паўднёвая Карэя, Новая Зеландыя, Аўстралія[16][17]. З асуджэннем бамбардзіровак выступілі прадстаўнікі Расіі, Турцыі, Хезбалы, ХАМАС, Амана[17].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д US, British militaries launch massive retaliatory strike against Iranian-backed Houthis in Yemen (News article). APNews. Washington, D.C.: Associated Press (AP) (11 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ U.S. and Britain launch strikes against targets in Houthi-controlled Yemen . NBC News (11 студзеня 2024). Праверана 11 January 2024.
- ↑ Watson, Eleanor. U.S. and U.K. striking Houthi targets in Yemen to retaliate for spate of attacks . CBS News (11 студзеня 2024). Праверана 11 January 2024.
- ↑ US and UK strikes target Houthi rebels in Yemen(недаступная спасылка). Yahoo News (12 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2024. Праверана 12 студзеня 2024.
- ↑ US, British militaries launch massive retaliatory strike against Iranian-backed Houthis in Yemen
- ↑ US, UK launch retaliatory strike against Houthis in Yemen . Associated Press (12 студзеня 2024). Праверана 12 студзеня 2024.
- ↑ US warns Houthis to cease attacks on Red Sea vessels or face potential military action
- ↑ British and US warships launch missile strikes on Houthi rebels in Yemen — latest updates
- ↑ US and UK launch strikes against Houthi rebels in Yemen(нявызн.). BBC News.
- ↑ "US, Britain carry out strikes against Houthis in Yemen". Reuters. 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ США и Британия нанесли новый авиаудар по столице Йемена (руск.). ВЗГЛЯД.РУ. Праверана 13 студзеня 2024.
- ↑ QUOTES-Reactions to US, British strikes against Houthis in Yemen
- ↑ [1]
- ↑ War Powers Resolution of 1973 | Richard Nixon Museum and Library . www.nixonlibrary.gov.
- ↑ UK Gov Strikes Houthi Military Targets in Yemen
- ↑ «Москва требует отмщения». Военкоры и эксперты — об ударах по Йемену (руск.). RTVI (12 студзеня 2024). — «Результаты не достигнуты, хуситы продолжат, как могут, наносить ущерб связанным с Израилем (а теперь еще и США, Великобританией, Бахрейном, Германией, Австралией, Данией, Канадой, Нидерландами, Новой Зеландией и Южной Кореей — теми, кто поддержал удар) судам в Красном море»
- ↑ а б World reacts to US, UK attacks on Houthi targets in Yemen (англ.). Аль-Джазира (12 студзеня 2024).