Рышы Сунак
Рышы Сунак (англ.: Rishi Sunak; нар. 12 мая 1980, Саўтгемптан, Хэмпшыр, Вялікабрытанія) — брытанскі дзяржаўны дзеяч індыйскага паходжання. 79-ы Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі з 25 кастрычніка 2022 года, кіраўнік Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі з 24 кастрычніка 2022 года па 2 лістапада 2024 года. Галоўны сакратар казначэйства (2019—2020), канцлер казначэйства (2020—2022).
Першы ў брытанскай гісторыі прэм’ер-міністр індыйскага паходжання[10].
Біяграфія
правіцьРышы Сунак нарадзіўся 12 мая 1980 года ў Саўтгемптане, у сям’і ўрача агульнай практыкі ў дзяржаўнай сістэме аховы здароўя Яшвіра Сунака і фармацэўта Ушы Сунак. Бацькі Сунака, панджабскія індусы, імігравалі ў Брытанію з Усходняй Афрыкі, куды ў сваю чаргу іх бацькі перасяліліся ў каланіяльныя часы з Індыі[11].
Сярэднюю адукацыю атрымаў у прэстыжнай прыватнай школе — Вінчэстэрскіі каледжы[12]. У 2001 годзе скончыў Лінкальн-каледж Оксфардскага універсітэта, дзе вывучаў філасофію, палітыку і эканоміку[13]. У 2001—2004 гадах працаваў у Goldman Sachs, затым атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання ў Стэнфардскім універсітэце. Вярнуўся ў Сіці і працаваў у хедж-фондзе TCI . Заснаваў глабальную інвестыцыйную кампанію з абаротам у 1 млрд даляраў, якая спецыялізавалася на падтрымцы малога бізнесу ў Вялікабрытаніі[14][15].
Палітычная кар’ера
правіцьУ 2015 годзе перамог на парламенцкіх выбарах у акрузе Рычманд (Ёркс) з вынікам 51,4 %, пагоршыўшы на 11 % аналагічны паказчык кансерватараў на выбарах 2010 года. Тым не менш, перамога апынулася пераканаўчай: наймацнейшы з сапернікаў, кандыдат ад Партыі незалежнасці Мэцью Кук заручыўся падтрымкай усяго толькі 15,2 % выбаршчыкаў. У 2017 годзе Сунак атрымаў ужо 63,9 % галасоў, а лейбарыст Дэн Пэры — 23,4 %[16].
9 студзеня 2018 года прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй арганізавала масавыя кадравыя перастаноўкі малодшых міністраў, у выніку якіх Рышы Сунак упершыню быў прыцягнуты да працы ва ўрадзе, на пасадзе парламенцкага памочніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, суполак і мясцовага самакіравання[17].
24 ліпеня 2019 года прызначаны галоўным сакратаром казначэйства пры фарміраванні урада Борыса Джонсана[18], атрымаўшы права ў выпадку неабходнасці ўдзельнічаць у паседжаннях Кабінета.
12 снежня 2019 года атрымаў у сваёй акрузе перамогу з вынікам 63,6 % не пакінуў ніводнага шанцу наймацнейшаму з супернікаў, лейбарысту Томасу Кірквуду (16,4 %)[19].
Канцлер Казначэйства
правіць13 лютага 2020 года перамешчаны ў другім кабінеце Джонсана на пасаду канцлера казначэйства пасля адстаўкі Саджыда Джавіда[20].
У 2020 годзе падчас распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19 забяспечваў меры фінансавай дапамогі ўладальнікам закрытых рэстаранаў і дамогся пераносу зацверджання бюджэту на больш позні тэрмін. Будучы прыхільнікам выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, усё ж уступіў у канфрантацыю з Борысам Джонсанам па пытанні заключэння пагаднення з ЕС аб умовах далейшага эканамічнага ўзаемадзеяння (у адрозненне ад прэм’ер-міністра, гатовага ў выпадку неабходнасці да поўнай адмовы ад здзелкі, Сунак лічыў неабходным падпісанне дамоўленасці да 15 кастрычніка 2020 года)[21].
5 ліпеня 2022 года падаў у адстаўку, адзначыўшы: «Было вялізным гонарам выконваць гэтую ролю, але я шкадую, што больш не магу працягваць рабіць гэта з чыстым сумленнем»[22].
Барацьба за лідэрства ў кансерватыўнай партыі
правіць13 ліпеня 2022 года адбыўся першы тур выбараў партыйнага лідэра, арганізаваных пасля аб’явы аб адстаўцы Борыса Джонсана. На дадзеным этапе за кандыдатаў галасавалі парламентарыі-кансерватары, і прэтэндэнты, якія засталіся на апошнім месцы або набралі менш за 30 галасоў, выбывалі з далейшай барацьбы. Рышы Сунак заручыўся падтрымкай 88 дэпутатаў і стаў трыумфатарам галасавання. На другім месцы з 67 галасамі засталася Пені Мардонт, на трэцім — Ліз Трас (за яе кандыдатуру выступілі 50 дэпутатаў)[23].
14 ліпеня 2022 года па выніках другога тура першыя тры месцы размеркаваліся ў тым жа парадку, але цяпер Сунак набраў 101 голас, Мардонт — 83 і Трас — 64[24].
20 ліпеня 2022 года ў апошнім туры галасавання парламентарыяў Сунак атрымаў 135 галасоў і разам з Ліз трас (113 галасоў) прайшоў у фінальны этап — галасаванне радавых членаў партыі[25].
5 верасня стала вядома, што новым лідэрам Кансерватыўнай партыі абраная Ліз Трас, якая набрала 57,4 % галасоў[26][27][28][29].
20 кастрычніка 2022 года Ліз Трас падала ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра[30]. У сувязі з гэтым на канец кастрычніка былі прызначаныя выбары новага лідара Кансерватыўнай партыі, і, адпаведна, прэм’ер-міністра[31]. Рышы Сунак зноў разглядаўся як фаварыт гонкі, яго шанцы стаць лідарам партыі і прэм’ер-міністрам ацэньваліся як 50 %[30][31].
24 кастрычніка 2022 года стаў новым лідарам Кансерватыўнай партыі, апынуўшыся адзіным кандыдатам пасля адмовы Борыса Джонсана і Пені Мардонт ад удзелу ў выбарах[32].
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі
правіць25 кастрычніка 2022 года Рышы Сунак сустрэўся ў Букінгемскім палацы з каралём Карлам III, які прызначыў яго прэм’ер-міністрам і даручыў яму сфармаваць урад[33]. Рышы Сунак стаў самым маладым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі за 210 гадоў[34]. Першы візіт на пасадзе кіраўніка брытанскага ўрада зрабіў ва Украіну, дзе сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім.
Асабістае жыццё
правіцьРышы Сунак жанаты з дачкой сузаснавальніка кампаніі Infosys Нараяны Мурці Акшатэ[35].
У маі 2022 года Сунак стаў першым палітыкам першага шэрагу, якія трапілі ў складзены газетай «The Sunday Times» спіс найбагацейшых людзей Вялікабрытаніі (яго агульны з жонкай капітал ацэнены ў 730 млн фунтаў стэрлінгаў, што забяспечыла ім 222-е месца ў рэйтынгу)[36].
Зноскі
- ↑ https://www.la-croix.com/Monde/Europe/Rishi-Sunak-gardien-budget-Boris-Johnson-2020-02-17-1201078811
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Rishi Sunak: The 'whatever it takes' chancellor — 2020.
- ↑ а б Murthy son-in-law gets Hague’s seat — Kolkata: ABP Group, 2014.
- ↑ https://www.rishisunak.com/about-me
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/rishi-sunak-1980 Праверана 9 кастрычніка 2024.
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X Праверана 8 ліпеня 2022.
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- ↑ https://finance.yahoo.com/news/stanford-doesn-t-remember-mba-124346384.html
- ↑ "India welcomes Rishi Sunak as UK's first Hindu prime minister". Financial Times. 2022-10-25. Праверана 2022-10-25.
- ↑ Who is Rishi Sunak? The former chancellor and Richmond MP running for prime minister (англ.). ITV (8 ліпеня 2022). Праверана 9 ліпеня 2022.
- ↑ Rowena Mason. Rishi Sunak and wife donate over £100,000 to Winchester college (англ.). The Guardian (5 красавіка 2022). Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ Neil Sears. Oxford pals thought he wasn't ruthless enough for politics... then he knifed Boris! Friends tell of Rishi Sunak's sober but sociable days at university in the early 2000s (англ.). MailOnline (15 ліпеня 2022). Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ Simon Goodley. Rishi Sunak: the bit-part hedge fund partner now managing the economy (англ.). The Guardian (8 сакавіка 2020). Праверана 9 ліпеня 2022.
- ↑ NR Narayana Murthy’s son-in-law Rishi Sunak to man Boris Johnson’s treasury (англ.). The Economic Times (26 ліпеня 2019). Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Richmond (Yorks) (англ.). Election 2017. BBC News. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Peter Walker. Theresa May's junior ministerial reshuffle: who's in and who's out (англ.). The Guardian (9 студзеня 2018). Праверана 28 ліпеня 2016.
- ↑ Prime Minister Boris Johnson: Who's in his cabinet? (англ.). BBC News (25 ліпеня 2019). Праверана 25 ліпеня 2019.
- ↑ Richmond (Yorks) (англ.). Election 2019. BBC News. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Rowena Mason, Heather Stewart Peter Walker. Sajid Javid resigns as chancellor in Boris Johnson reshuffle (англ.). The Guardian (13 лютага 2020). Праверана 13 лютага 2020.
- ↑ Camille Neveux. Rishi Sunak, l'étoile montante qui défie Boris Johnson (фр.)(недаступная спасылка). Le Journal du Dimanche (4 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2022. Праверана 6 кастрычніка 2020.
- ↑ Министр финансов Великобритании Риши Сунак подал в отставку Русская служба Би-би-си (5 июля 2022)
- ↑ Joe Mayes. Sunak Wins First Round of Tory Contest to Succeed Boris Johnson (англ.). Bloomberg (13 ліпеня 2022). Праверана 13 ліпеня 2022.
- ↑ Rishi Sunak tops second round of voting in UK leadership contest (англ.). Reuters (14 ліпеня 2022). Праверана 15 ліпеня 2022.
- ↑ Luke McGee. Rishi Sunak and Liz Truss are final candidates in race to succeed Boris Johnson as UK Prime Minister (англ.). CNN (20 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.
- ↑ Thomas Harding. Crucial dates for election of next British prime minister (англ.). thenationalnews.com (11 ліпеня 2022).
- ↑ Tory leadership: How will the new party leader and PM be chosen? (англ.). bbc.com (21 ліпеня 2022).
- ↑ Михаил Саленков. Новым лидером Консервативной партии и премьер-министром Великобритании стала Лиз Трасс (руск.). ru.euronews.com (5 верасня 2022).
- ↑ Лиз Трасс станет новым британским премьером (руск.). interfax.ru (5 верасня 2022).
- ↑ а б Лиз Трасс уходит в отставку с должности премьер-министра Великобритании // BBC News.
- ↑ а б Андрей Келекеев. Лиз Трасс объявила об отставке с поста премьер-министра Великобритании (руск.). Коммерсантъ (20 кастрычніка 2022).
- ↑ Rowena Mason. Rishi Sunak to become UK’s PM after Mordaunt joins Johnson in withdrawing (англ.). The Guardian (24 кастрычніка 2022). Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ Alexander Smith. Rishi Sunak becomes British prime minister after meeting with King Charles III (англ.) (25 кастрычніка 2022).
- ↑ Новым главой правительства Великобритании стал Риши Сунак (24 октября 2022).
- ↑ Three Indian-origin ministers in Boris Johnson’s cabinet; here’s who they are (англ.). Financial Express (25 ліпеня 2019). Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Rupert Neate. Rishi Sunak and Akshata Murty join UK rich list with combined £730m fortune (англ.). The Guardian (20 мая 2022). Праверана 17 ліпеня 2022.