Борыс Джонсан

брытанскі палітык

Аляксандр Борыс дэ Пфэффэль-Джонсан, больш вядомы як Бо́рыс Джо́нсан (англ.: Boris Johnson; нар. 19 чэрвеня 1964) — брытанскі палітык, Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства і лідар Кансерватыўнай партыі з 2019 да 2022 года. Міністр замежных спраў з 2016 па 2018, мэр Лондана з 2008 па 2016. Член палаты абшчын ад Хенлі з 2001 па 2008 і ад Уксбрыджа і Паўднёвага Рэйслыпа з 2015 года.

Борыс Джонсан
брыт. англ.: Boris Johnson
Boris Johnson official portrait (cropped).jpg
2-і мэр Лондана[d]
4 мая 2008 — 7 мая 2016
Папярэднік Ken Livingstone[d]
Пераемнік Садзік Хан
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі
13 ліпеня 2016 — 9 ліпеня 2018
Папярэднік Філіп Геманд
Пераемнік Jeremy Hunt[d]
член Тайнага савета Вялікабрытаніі[d]
з 2016
дэпутат 57-га парламента Вялікабрытаніі[d]
8 чэрвеня 2017 — 6 лістапада 2019
дэпутат 56-га парламента Вялікабрытаніі[d]
7 мая 2015 — 3 мая 2017
дэпутат 54-га парламента Вялікабрытаніі[d]
5 мая 2005 — 4 чэрвеня 2008
дэпутат 53-га парламента Вялікабрытаніі[d]
7 чэрвеня 2001 — 11 красавіка 2005
77-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі
24 ліпеня 2019 — 6 верасня 2022
Папярэднік Тэрэза Мэй
Пераемнік Элізабет Трас
лідар Кансерватыўнай партыі[d]
23 ліпеня 2019 — 5 верасня 2022
Папярэднік Тэрэза Мэй
Пераемнік Элізабет Трас
Дэпутат 58-га парламента Вялікабрытаніі[d]
з 12 снежня 2019
Першы лорд Казначэйства Вялікабрытаніі[d]
25 ліпеня 2019 — 6 верасня 2022
Папярэднік Тэрэза Мэй
Пераемнік Элізабет Трас
міністр цывільнай службы Вялікабрытаніі[d]
24 ліпеня 2019 — 6 верасня 2022
Папярэднік Тэрэза Мэй
Пераемнік Элізабет Трас
Міністр па справах Садружнасці[d]
26 ліпеня 2019 — 6 верасня 2022
Пераемнік Элізабет Трас
Нараджэнне 19 чэрвеня 1964(1964-06-19)[1][2][…] (58 гадоў)
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Alexander Boris de Pfeffel Johnson
Бацька Стэнлі Джонсан[d]
Маці Шарлота Джонсан Валь[d][5]
Жонка Марына Уілер[d][6][7], Allegra Mostyn-Owen[d][8][7] і Carrie Johnson[d][9]
Дзеці Milo Arthur Johnson[d][10], Cassia Peaches Johnson[d][10], Theodore Apollo Johnson[d][10], Lara Lettice Johnson[d][10], Wilfred Johnson[d] і Romy Iris Charlotte Johnson[d][11]
Веравызнанне англіканства[12][13]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d]
Дзейнасць журналіст, палітык
Аўтограф Boris Johnson's signature.svg
Узнагароды
Сайт gov.uk/government…(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ПаходжаннеПравіць

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку і адразу ж атрымаў два грамадзянствы — брытанскае і амерыканскае. Па мацярынскай лініі з’яўляецца нашчадкам Георга II Гановерскага, караля Вялікабрытаніі і Ірландыі, курфюрста Гановера і герцага Браўншвейг-Люнебургскага. Прадзед па лініі бацькі быў газетны выдавец і паэт Алі Кемаль Бей, які ў 1919 годзе займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Асманскай імперыі[15].

Палітычная кар’ераПравіць

Член Кансерватыўнай партыі.

Борыс Джонсан, які атрымаў выдатную адукацыю ў Вялікабрытаніі, пачынаў у журналістыцы. Ён працаваў карэспандэнтам Dаіlу Tеlеgrарh у Бруселі і набыў вядомасць, дзякуючы яркаму стылю і рэзкім еўраскептычным артыкулам.

У 2001 годзе абіраецца ў Палату абшчын ад Кансерватыўнай партыі па акрузе Хенлі. У сярэдзіне 2000-х становіцца вядома аб тым, што ён хлусіў пра пазашлюбную сувязь, знаходзячыся ў шлюбе з Кэтрын Уілер і быўшы бацькам чацвярых дзяцей, гэта каштуе яму месца ў «ценявым кабінеце», але не азначае канца палітычнай кар'еры.

Мэр Лондана (2008—2016). Арганізаваў у тым ліку Летнія Алімпійскія гульні 2012.

У 2015 годзе абраны ў парламент. Стаўш тварам выбарчай кампаніі Тэрэзы Мэй і ўзначаліў знешнепалітычнае ведамства.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі (2016—2018). Борыс Джонсан пакінуў пасаду кіраўніка МЗС на фоне прыняцця плана «мяккага брэксіту», які прадугледжвае захаванне зоны свабоднага гандлю для тавараў і распрацоўку спрошчанага мытнага парадку з ЕС. Джонсан выступаў за больш жорсткі варыянт выхаду з Еўрасаюза[16].

З 23 ліпеня 2019 стаў новым лідарам брытанскай Кансерватыўнай партыі, змяніўшы на на гэтай пасадзе Тэрэзу Мэй. У завяршальным галасаванні ён выйграў партыйныя выбары ў свайго канкурэнта, міністра замежных спраў Джэрэмі Ханта. У барацьбе за пасаду кіраўніка партыі першачарговая ўвага надавалася адносінам кандыдатаў да «брэксіту». Джонсан настойвае на выхадзе з ЕС 31 кастрычніка, нават калі Вялікабрытаніі не атрымаецца дамовіцца з Еўрасаюзам аб яго ўмовах[17][18].

Борыс Джонсан перасеў у крэсла кіраўніка ўрада ў момант, калі крызіс з выхадам Вялікабрытаніі з ЕС стаў прымаць зацяжны характар. Стаўшы кіраўніком урада, ён тройчы прапаноўваў правесці датэрміновыя выбары, аднак Палата абшчын адмаўляла яму ў гэтым. У выніку адпаведны законапраект быў прапанаваны Ліберальна-дэмакратычнай і Шатландскай нацыянальнай партыямі 28 кастрычніка 2019 года. Ключавым пытаннем цяперашняй выбарчай кампаніі стала праблема «брэксіту». Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі 12 снежня завяршыліся перамогай кансерватараў[19].

Асабістае жыццёПравіць

Быў двойчы жанаты. Борыс Джонсан развёўся з другой жонкай у 2018 годзе пасля 25 гадоў шлюбу і сышоўся з нашмат маладзейшай за яго Кары Саймандз. У Джонсана ці то пяць, ці то шэсць дзяцей ад некалькіх жанчын, прычым дзіця ад другой жонкі нарадзілася праз сем тыдняў пасля разводу з першай, а падчас другога шлюбу нарадзілася яшчэ і пазашлюбнае дзіця, а можа быць і двое[20].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Boris Johnson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Alexander Boris de Pfeffel Johnson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. London Mayor Boris Johnson agrees to pay US tax billBBC.
  5. https://www.geni.com/people/Rt-Hon-Boris-Johnson-MP-PC/6000000011177409367
  6. https://www.ft.com/content/5d60f0d6-b27e-11e8-99ca-68cf89602132
  7. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. https://www.express.co.uk/news/uk/1145235/boris-johnson-divorce-is-boris-johnson-divorced-marina-wheeler-carrie-symonds
  9. Boris Johnson and Carrie Symonds reportedly marry in secret ceremony // The GuardianUK: GMG, 2021. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 29 мая 2021.
  10. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  11. https://www.bbc.com/news/uk-politics-59593510
  12. http://www.jpost.com/Israel-News/At-Western-Wall-London-mayor-affirms-his-Jewish-ancestry-432666
  13. Johnson appeared genuinely moved as he placed his right hand on the Western Wall and paused for a minute while photographers took pictures of him praying.
  14. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  15. blr.belta.by
  16. zviazda.by
  17. bbc.com
  18. zviazda.by
  19. zviazda.by
  20. nashaniva.by