Партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства

Партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства (англ. United Kingdom Independence Party) — права-кансерватыўная палітычная партыя Вялікабрытаніі, якая выступала супраць членства Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе. Аб’ядноўвае 12 рэгіянальных арганізацый Вялікабрытаніі.

Партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства
англ.: United Kingdom Independence Party
Выява лагатыпа
Лідар Пол Натал
Заснавальнік Alan Sked[d][1]
Дата заснавання 3 верасня 1993[2]
Штаб-кватэра  Вялікабрытанія, Ньютан-Эбат
Краіна
Ідэалогія еўраскептыцызм, папулізм, эканамічны лібералізм
Інтэрнацыянал Еўрапейскі Саюз Еўропа за свабоду і дэмакратыю
Маладзёжная арганізацыя Young Independence[d]
Колькасць членаў 32 757
Сайт ukip.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У асноўным, партыя прыцягвае да сябе пратэстны электарат. Некаторыя крытыкі лічаць партыю папулісцкай.

Гісторыя правіць

Заснавана ў 1993 годзе гісторыкам Аланам Скедам. У партыю перайшлі некаторыя члены Кансерватыўнай партыі, у якой былі сур’ёзныя рознагалоссі адносна будучыні фунта стэрлінгаў пасля «чорнай серады» (16 верасня 1992 года — у гэты дзень адбылося рэзкае патанненне фунта стэрлінгаў).

У 1999 годзе партыя атрымала 3 дэпутацкія месцы на выбарах у Еўрапарламент, але неўзабаве адзін з дэпутатаў праў рознагалоссі выйшаў з партыі.

На выбарах у Еўрапарламент 2009 года партыя выступала за стварэнне працоўных месцаў у Вялікабрытаніі непасрэдна для брытанцаў, за ўзмацненне жорсткасці іміграцыйнай палітыкі ў Вялікабрытаніі і Еўрасаюзе ў цэлым, за пашырэнне знешніх гандлёвых сувязяў, за абавязковае правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыі ЕС або кожным аналагічным дакуменце[3]. Акрамя таго, партыя заклікала аддаць галасы за яе ў знак пратэсту ўраду (The Government is determined not to allow your voice to be heard. A vote for UKIP is a vote to say 'No' loudly and clearly)[3]. На гэтых выбарах партыя атрымала 16,5 % галасоў (на 0,8 % больш за кіруючых лейбарысты) і правяла ў Еўрапарламент 13 дэпутатаў, сярод якіх — былы прэзідэнт партыі Найджэл Фарадж[4].

5 лістапада 2010 года, пасля дзевяцімесячнага лідарства ў партыі барона Пірсана, прамым галасаваннем членаў быў ізноў абраны Найджэл Фарадж, які ўжо ўзначальваў партыю ў 2006—2009 гадах.

На еўрапейскіх выбарах 22 мая 2014 года партыя сенсацыйна перамагла, атрымаўшы 27,49 %, што прынесла ёй 24 месцы з 73 ад Злучанага Каралеўства ў Еўрапейскім парламенце.

7 мая 2015 года партыя ўпершыню правяла ў Палату абшчын аднаго дэпутата. Тады на парламенцкіх выбарах партыя атрымала 12,6 % галасоў выбаршчыкаў і заняла трэцяе месца, саступіўшы толькі кансерватарам і лейбарыстам.

4 ліпеня 2016 года Найджэл Фараж абвясціў пра адстаўку з пасады лідара партыі з прычыны спрыяльных для яго вынікаў рэферэндуму пра выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, які адбыўся 23 чэрвеня 2016 года, і дасягнення, такім чынам, асноўнай мэты, дзеля якой ён і прыйшоў у палітыку.

16 верасня 2016 года лідарам партыі абрана Дыяна Джэймс (праз 18 дзён сышла ў адстаўку).

28 лістапада 2016 года лідарам партыі абраны Пол Натал.

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць