Хусіты, хуці (араб. الحوثيون‎‎), або Ансар Алах, Ансарула (араб. أنصار الله‎‎) — ваенізаваная групоўка шыітаў-зейдзітаў (джарудзіты), якая дзейнічае на тэрыторыі Емена.

Хусіты
араб. الحوثيون‎‎
Выява лагатыпа
Надпіс на эмблеме: «Алах вялікі, смерць Амерыцы, смерць Ізраілю, праклён іўдэям, перамога за ісламам»
Ідэалогія зейдзізм, антысіанізм, антысемітызм, антыамерыканізм, антыімперыялізм
Этнічная прыналежнасць арабы-еменцы
Рэлігійная прыналежнасць іслам шыіцкага толку
Лідары Хусейн аль-Хусі †, Абдул-Малік аль-Хусі
Штаб-кватэра
Актыўная ў
Сфарміравана 1994
Праціўнікі

Краіны:
Емен Урад Хадзі
 Егіпет (да 19 кастрычніка 2016 году[1])
 Іарданія
 Марока
 Судан
 Сенегал
 ЗША
 Самалі

 Эрытрэя (па дадзеных ААН)
Групоўкі:
Аль-Каіда
Баевікі Іслаха
Ісламская дзяржава
Удзел у канфліктах Паўстанне хусітаў у Емене,
Канфлікт у Наджране,
Грамадзянская вайна ў Емене
Сайт Афіцыйны сайт

У 2004 годзе ўзняла ўзброенае паўстанне супраць урада Емена, паступова захапіўшы кантроль над некаторымі паўднёвымі тэрыторыямі краіны. Хусіты прынялі ўдзел у еменскай рэвалюцыі 2011 года, у выніку якой сышоў у адстаўку прэзідэнт Алі Абдула Салех.

З пачатку 2015 года, пасля захопу сталіцы Емена Саны і стварэння Рэвалюцыйнага савета, з’яўляецца дэ-факта кіруючай арганізацыяй у Емене. Прэзідэнтам Рэвалюцыйнага савета з’яўляецца Мухамед Алі аль-Хусі. Легітымнасць яго прэзідэнцтва над Еменам не прызнаная ААН, ЗША і ССАДПЗ.

Мяркуецца, што хусіты карыстаюцца схаванай ваеннай і фінансавай падтрымкай Ірана і яго саюзнікаў у асобе ліванскай партыі «Хезбала».

Група названая па імені яе заснавальніка і былога кіраўніка Хусейна аль-Хусі, які быў забіты еменскай арміяй у верасні 2004 года[2].

Гісторыя правіць

Хусіты вызнаюць зейдзіцкі Мазхаб. Зейдзіты пражываюць пераважна на поўначы Емена, складаючы каля траціны насельніцтва краіны. У 2004 годзе самаабвешчаны імам Хусейн аль-Хусі падняў антыўрадавы мяцеж, абвінаваціўшы ўлады Емена ў дыскрымінацыі зейдзіцкага насельніцтва.

Пасля смерці аль-Хусі кіраўніцтва групоўкай перайшло да яго брата Абдэль-Маліка аль-Хусі. У 2009 годзе пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі ўрадавыя войскі задушылі мяцеж. У лютым 2010 года паміж хусітамі і ўладамі Емена было падпісана пагадненне аб спыненні агню[3].

Урад Емена абвінавачвае хусітаў у тым, што яны карыстаюцца падтрымкай Ірана. Хусіты заяўляюць, што абараняюць шыізм ад уплыву сунізму, які вызнае большасць насельніцтва краіны. Акрамя гэтага, адным з патрабаванняў хусітаў было прадастаўленне большай аўтаноміі паўночнай правінцыі Саада, у якой пражываюць пераважна шыіты. Праціўнікі хусітаў лічаць, што яны спрабуюць адрадзіць зейдзіцкі імамат, які існаваў на тэрыторыі Паўночнага Емена да рэвалюцыі 1962 года[3].

Баявым крылом руху лічыцца групоўка «Ансар Алах». У лістападзе 2014 года Савет Бяспекі ААН наклаў санкцыі на ваенных лідараў групоўкі Абдэль-Халіда аль-Хусі і Абдалаха Ях’ю аль-Хакіма за «пагрозу міру, стабільнасці краіны, і перашкода палітычнага працэсу»[3].

У 2011 годзе, пасля пачатку ў краіне пратэстаў супраць рэжыму прэзідэнта Алі Абдалаха Салеха, хусіты пашырылі свой уплыў на поўначы Емена. Яны пачалі ўзброеную барацьбу не толькі супраць урадавых войскаў, але і супраць такіх сілаў як партыя «аль-Іслах», канфедэрацыі плямёнаў хашыд, баевікоў «аль-Каіды» і звязанай з ёй групоўкі «Ансар аш-Шарыа»[3].

Прыход да ўлады правіць

У жніўні 2014 года хусіты пачалі праводзіць у шэрагу рэгіёнаў краіны масавыя дэманстрацыі, выступаючы супраць абвешчанага ўладамі скарачэння субсідый на нафтапрадукты, якія выклікалі рэзкі рост цэн на бензін. Да сярэдзіны верасня 2014 года хусіты захапілі некалькі раёнаў сталіцы краіны Саны, у тым ліку шэраг дзяржаўных устаноў[3].

21 верасня 2014 года хусіты і ўрад Емена пры пасярэдніцтве ААН падпісалі пагадненне, адной з умоў якога стала адстаўка ўрада Мухамеда Басіндвы. З-за пагроз з боку лідара хусітаў Абдэль-Маліка аль-Хусі, Ахмад Авад ібн Мубарак адмовіўся ўзначаліць урад. 13 кастрычніка 2014 года прэм’ер-міністрам быў прызначаны Халід Махфуз Бахах, кандыдатуру якога ўхвалілі хусіты[3].

У снежні 2014 года, нягледзячы на ​​падпісанае ў верасні мірнае пагадненне, хусіты працягнулі ўзброеную барацьбу, узяўшы пад кантроль большую частку гарадоў Архаб, Хадэйда, будынкі дзяржаўнай нафтавай кампаніі і дзяржаўнай газеты «ас-Саура» ў Сане[3].

19 студзеня 2015 года хусіты напалі на картэж прэм’ер-міністра Халіда Махфуз Бахаха і захапілі будынак дзяржаўнай тэлекампаніі ў Сане. Пасля некалькіх гадзін баёў было дасягнута пагадненне аб спыненні агню, якое было парушана ўжо на наступны дзень. 20 студзеня 2015 года хусіты захапілі будынак спецслужбаў і рэзідэнцыю прэзідэнта ў Сане[3].

22 студзеня прэзідэнт Абд Рабу Мансур Хадзі падаў прашэнне аб адстаўцы. Агенцтва «Голас Расіі» паведаміла, што старшыня палаты дэпутатаў Емена заклікаў правесці экстраннае пасяджэнне, каб разгледзець прашэнне прэзідэнта краіны Абд Рабу Мансура Хадзі аб адстаўцы і галасавання па ім 24 студзеня, але пасяджэнне так і не адбылося[4]. Члены ўрада Емена таксама накіравалі прэзідэнту краіны прашэнне аб сваёй адстаўцы[5].

1 лютага хусіты прад’явілі палітычным партыям краіны ўльтыматум: калі праз тры дня не будзе сфарміраваны ўрад, паўстанцы навяжуць сваё ўласнае рашэнне[6].

5 лютага стала вядома, што хусіты прынялі новую «канстытуцыйную дэкларацыю», і што большасць палітычных сілаў у Емене дамовіліся аб стварэнні прэзідэнцкага савета, які будзе кіраваць краінай на працягу года. У яго склад увойдуць пяць чалавек, узначаліць яе былы прэзідэнт Паўднёвага Емена Алі Насер Мухамед. У перамовах удзельнічалі дзевяць партый і груповак, сярод якіх Сацыялістычная партыя, паўднёвы сепаратысцкі рух «Хірак». Магчымасць далучэння да пагаднення разглядала партыя «аль-Іслах». Акрамя таго, працягваліся кансультацыі са зрынутым прэзідэнтам Хадзі[7]. Згодна з канстытуцыйнай дэкларацыяй будзе сфарміраваны пераходны савет, які складаецца з 551 удзельніка з усіх правінцый Емена, які і абярэ склад прэзідэнцкага савета. Акрамя гэтага, хусіты заявілі аб роспуску палаты прадстаўнікоў краіны і фарміраванні ўрада тэхнакратаў[8][9][10]. Часовым урадам быў абвешчаны Рэвалюцыйны камітэт на чале з Мухамедам Алі аль-Хусі[10].

Забойства экс-прэзідэнта Салеха правіць

4 снежня 2017 года Алі Абдала Салех быў забіты сіламі МУС, падкантрольнымі апалчэнню «Ансар Алах»[11]. Таксама быў забіты генеральны сакратар УНК Арыф Аль-Зука, а сын экс-прэзідэнта Халід быў схоплены[12].

СМІ правіць

Хусіты маюць свой тэлеканал Эль-Масіра. Вяшчанне ажыццяўляецца са спадарожніка [Нілсат] (Nilesat): Частата 11641 SR - 27500 - FEC 5/6 і са спадарожніка Экспрэс АМ44 імя А. С. Папова: Частата 11150 SR - 4300 - FEC 3/4.

Заўвагі правіць

  1. Егіпет выходзіць з ўзначаленай Саудаўскай Аравіяй кааліцыі Архівавана 13 ліпеня 2017.
  2. Густерин П. В. Йеменская республика и её города. М., 2006, с. 57.
  3. а б в г д е ё ж Гулиева, Эльнара. Шиитское движение хоуситов в Йемене. Досье. ИТАР-ТАСС (20 студзеня 2015). Праверана 8 лютага 2015.
  4. Парламент Йемена проведёт в субботу голосование по отставке президента
  5. Президент Йемена подал в отставку
  6. Повстанцы-хуситы в Йемене выдвинули ультиматум властям
  7. Боевики помогут урегулировать политический кризис в Йемене
  8. Хуситы в Йемене приняли новую «конституционную декларацию»
  9. Президентский совет Йемена сформирует новое правительство технократов
  10. а б al-Haj, Ahmed (6 February 2015). "Yemen's Shiite rebels announce takeover of country". The Columbian. Праверана 6 February 2015.
  11. Погиб экс-президент Йемена Али Абдалла Салех
  12. СМИ: Хуситы взяли в плен сына убитого экс-президента Йемена

Літаратура правіць

  • Густерин П. Йемен в переходный период. На пути к миру или распаду? — Саарбрюккен, 2014. — ISBN 978-3-659-28300-0.