Узброены канфлікт у Эквадоры (2024)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Узброены канфлікт у Эквадоры — узброены канфлікт, які пачаўся 9 студзеня 2024 года ў Эквадоры паміж урадам і найбуйнейшай мафіёзнымі групоўкамі.
Узброены канфлікт у Эквадоры (2024) | |||
---|---|---|---|
![]() Эквадорскія вайскоўцы разам з мірнымі жыхарамі, 13 студзеня. | |||
Дата | 9 студзеня 2024 года ― наш час | ||
Месца |
![]() |
||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Перадумовы
правіцьЭквадор, пачынаючы з 2018 года, сутыкнуўся з хваляй гвалту. Дзяржава стала крытычна важным пунктам транзіту какаіну, а таму злачынныя групоўкі сталі змагацца за кантроль над маршрутамі наркагандлю і турмамі. У турэмных сутычках загінулі сотні зняволеных[2].
У такіх умовах прайшлі ўсеагульныя выбары 2023 года. За два тыдні да першага тура прэзідэнцкіх выбараў быў забіты кандыдат Фернанда Вільявісенсіа[3]. Астатнія кандыдаты таксама сутыкнуліся з рознымі праявамі злачыннасці — ад стральбы побач з імі да перастрэлак блізу месцаў правядзення мітынгаў[4]. Перадвыбарчыя кампаніі прыйшлося датэрмінова завяршыць 17 жніўня, а на фінальных мітынгах палітыкі выступалі ў бронекамізэльках і касках[5].
Па паведамленні The Washington Post, аналітыкі разведкі заявілі, што актывізацыя бандытаў у студзені 2024 года магла быць справакаваныя, прынамсі часткова, нядаўнім расследаваннем сувязяў паміж наркагандлярамі, злачыннымі групоўкамі і палітычнымі дзеячамі[2].
Ход падзей
правіць7 студзеня 2024 года кіраўнік групоўкі «Los Choneros» Хасэ Масіяса Вільямар збег з турмы г. Гуаякіль у дзень свайго запланаванага пераводу ў турму строгага рэжыму[6]. У ноч на 8 студзеня чацвёра паліцэйскіх былі выкрадзеныя ў Кіта і Кеведа[7]. На гэтым фоне 9 студзеня прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа падпісаў указ аб аб’яўленні «ўнутранага ўзброенага канфлікту» на тэрыторыі краіны з удзелам некалькіх арганізаваных злачынных і тэрарыстычных груповак[8]. Пасля адбылося некалькі турэмных бунтаў[6]. Праз сацыяльныя сеткі зняволеныя сталі распаўсюджваюць відэаролікі, на якіх яны забіваюць турэмшчыкаў, патрабуючы прамога дыялогу з кіраўніком дзяржавы, пры гэтым пагражаючы працягнуць гвалт[9].
У той жа дзень каля 2 гадзін дня па мясцовым часе, узброіўшыся пісталетамі, кулямётамі і дынамітнымі шашкамі, злачынцы ў масках праніклі ў галоўны офіс тэлекампаніі TC Televisión (г. Гуаякіль). У той момант у эфір выходзіла навінавая праграма El noticiero. У студыю ўварваліся 13 баевікоў[10] і захапілі ўсіх людзей у закладнікі[11], але пазней іх вызваліў спецназ[10]. Таксама мясцовыя СМІ паведамілі аб стральбе ў гуаякільскім універсітэце[12]. Акрамя таго, бандыты зладзілі некалькіх нападаў на мірных жыхароў, у тым ліку з прымяненнем выбухоўкі[13] і кактэйля Молатава[14][15]. Так, напрыклад, у гандлёвым цэнтры Albán Borja (Гуаякіль) былі застрэленыя два чалавекі[16]. Пад напады баевікоў трапілі некалькі бальніц[17].
10 студзеня вайскоўцы правялі аперацыю ў г. Эсмеральдас, знішчыўшы прытулак наркамафіі[18]. На наступны дзень баевікі атакавалі начны клуб у Эль-Кока, забіўшы траіх чалавек[19]. 13 студзеня члены злачынных груповак вызвалілі 2 захопленых паліцыянтаў[20]. Тым часам працягваліся выкраданні цывільных асоб[21]. 17 студзеня ў г. Гуаякіль быў застрэлены пракурор Сесар Суарэс, які кіраваў расследаваннем нападу на тэлестанцыю[22]. На наступны дзень сілавікі пачалі штурм цэнтральнай гарадской турмы[23]. 21 студзеня паліцыя перашкодзіла бандытам захапіць бальніцу ў Ягуачы, затрымаўшы 68 чалавек[24].
7 лютага ў Нараджале застрэлена Дзіяна Карнера, член Руху грамадзянскай рэвалюцыі[25]. 23 лютага трое зняволеных збеглі з турмы ў Латакунгу[26], якую нядаўна адбілі сілавікі ў баевікоў мафіі[27].
8 сакавіка прэзідэнт падоўжыў надзвычайнае становішча на трыццаць дзён. Пры гэтым адзначалася станоўначая дынаміка: колькасць забойстваў скарацілася ўдвая з 24 забойстваў у дзень да 12, было арыштавана больш за 11 700 чалавек[28]. 24 сакавіка бандыты забілі мэра Сан-Вісэнтэ Брыджыт Гарсію і яе супрацоўніка[29]. 28 сакавіка трое зняволеных былі забітыя і яшчэ шасцёра атрымалі раненні ў выніку бунту ў турме № 8 у г. Гуаякіль[30]. 29 сакавіка ў правінцыі Манабі былі выкрадзеныя адзінаццаць чалавек. Пяцёра з іх пазней былі знойдзены забітымі, а астатнія шасцёра, уключаючы пецярых дзяцей, былі вызваленыя. 31 сакавіка дзевяць чалавек былі забітыя і яшчэ дзесяць атрымалі раненні пасля таго, як баевікі адкрылі агонь па групе людзей на пешаходнай вуліцы ў сталічным раёне Гуасмо[31]. 17 красавіка быў застрэлены Хасэ Санчэс, мэр горада Каміла-Понсэ-Энрыкес (правінцыя Асуай), а 19 красавіка — Хорхе Мальданада, мэр горада Партавела (правінцыя Эль-Ора)[32]. 22 красавіка каля рэзідэнцыі Дыяны Салазар у Кіта знойдзена расчлянёнае цела ў мяшку было знойдзена[33]. Ахвярай быў 19-гадовы венесуэлец[34]. 11 мая восем чалавек забітыя баевікамі ў выніку атакі на бар у Чэнду[35].
2 чэрвеня Крысціян Ньета, намеснік дэпутата Заканадаўчага сходу Монікі Саласар, разам са сваёй жонкай Ніколь Бургас і мінакам былі забітыя ў цырку ў Мантэ, правінцыя Манабі[36][37]. 3 верасня дырэктар турмы Лага Агрыа Алекс Гевара быў забіты невядомымі. 12 верасня Марыя Даніэла Ікаса, дырэктар турмы Літараль, была таксама забітая[38].
Ахвяры
правіцьСтанам на 10 студзеня было забіта 2 паліцыянтаў[39], яшчэ 7 выкрадзены[40]. Акрамя таго, 329 затрыманы[41], 8 мірных жыхароў загінулі[39]. Пазней колькасць забітых цывільных асоб вырасла да 14[42][43]. На 13 студзеня загінула 5 баевікоў[44].
Рэакцыя
правіцьУ гарадах Кіта і Гуаякіль былі зачынены банкі, рынкі, крамы і метро[45][46][47], а міжнародны аэрапорт імя Марыскаля Сукрэ адмяніў усе рэйсы[48]. Міністэрства адукацыі Эквадора распарадзілася прыпыніць вочныя заняткі па ўсёй краіне, загадаўшы праводзіць заняткі анлайн да 12 студзеня[49].
Канфедэрацыя карэнных народаў Эквадора і эквадорская Епіскапальная канферэнцыя заклікалі да нацыянальнага адзінства для пераадолення «сітуацыі беспрэцэдэнтнага гвалту». Яны падкрэслілі, што нацыянальны ўрад павінен дзейнічаць у рамках дзеючай прававой базы, дадаўшы, што дзяржава не павінна выкарыстоўваць гэты крызіс «як падставу для прыняцця непапулярных законаў»[50][51]
Былы прэзідэнт Рафаэль Карэа выказаў падтрымку рашэнню Набоа[52].
Шэраг краін Лацінскай Амерыкі і Еўропы выказалі занепакоенасць і салідарнасць з эквадорскім урадам[53]. ЗША і Мексіка заявілі, што гатовы аказаць дапамогу ў барацьбе са злачыннымі групоўкамі[54][55].
Крыніцы
правіць- ↑ Армия Эквадора объявила 22 преступные группировки военной целью
- ↑ а б Ecuadorian president declares armed conflict as gunmen storm TV studio
- ↑ Подозреваемого в убийстве кандидата в президенты Эквадора задержали
- ↑ В Эквадоре накануне выборов напали на кандидата в президенты и мэра города
- ↑ Ecuador presidential campaigning ends amid tight security and bulletproof vests
- ↑ а б Ecuador declares state of emergency after narco boss escapes prison (англ.). France 24 (8 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ A notorious Ecuadorian gang leader vanishes from prison and authorities investigate if he escaped . AP (8 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 January 2024. Праверана 9 January 2024.
- ↑ Noboa, Daniel. Daniel Noboa Azin on X . X (9 студзеня 2024). Праверана January 9, 2024.
- ↑ PERU21, NOTICIAS. Crisis en Ecuador: Terroristas asesinan a guías penitenciarios secuestrados | VIDEO | ecuador | asesinato | terrorismo | narcotrafico | guias penitenciarios | rehenes | daniel noboa | crisis en ecuador | MUNDO (ісп.). Peru21 (9 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ а б Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] .
- ↑ Бандиты захватили столичную телестудию в Эквадоре
- ↑ Ecuador in complete chaos as gunmen take over TV station and terrorize college campus (англ.). MARCA (9 студзеня 2024). Праверана 9 January 2024.
- ↑ Quito: saqueos y desmanes se reportaron en el Centro Histórico
- ↑ Doce detenidos por hechos violentos en las ciudades ecuatorianas de Esmeraldas y Atacames(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2024. Праверана 11 студзеня 2024.
- ↑ Muere portavoz de Narcóticos Anónimos tras ser quemado vivo en Esmeraldas
- ↑ "Situación en Ecuador EN VIVO: últimas noticias sobre la crisis en Guayaquil". El Comercio. 9 January 2024. Архівавана з арыгінала 10 January 2024. Праверана 2024-01-09.
- ↑ Ola de terror en Guayaquil dejó ocho muertos y cinco hospitales atacados
- ↑ Primer balance de las Fuerzas Armadas de Ecuador: cinco terroristas fueron abatidos y hay 329 detenidos
- ↑ criminoso realizado contra discoteca no Equador deixa três mortos e 11 feridos
- ↑ Liberan a policías secuestrados por terroristas en El Oro
- ↑ La Policía liberó esta madrugada a dos trabajadores secuestrados por delincuentes en Trinidad de Dios
- ↑ "Ecuador prosecutor investigating gang attack on TV station shot and killed". The Guardian.
- ↑ "Ecuador security forces launch major prison operation". BBC. 18 January 2024.
- ↑ "Dozens Arrested In Ecuador After Hospital Assault". Barron’s. 21 January 2024.
- ↑ K.G. A manos de sicarios murió Diana Carnero, concejal de Ecuador(нявызн.). www.vanguardia.com (8 лютага 2024). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ "Prisoners' escape from Ecuadorian prison touted as success on day of press visit". La Prensa Latina. 23 February 2024. Архівавана з арыгінала 20 сакавіка 2024. Праверана 20 March 2024.
- ↑ Mella, Carolina (24 February 2024). "Ecuador's failed attempt to follow El Salvador's model for prisons: Escapes and gang control continue". El País English. Праверана 20 March 2024.
- ↑ Ecuador extends its state of emergency by 30 days (англ.). NBC News (8 сакавіка 2024). Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ Mella, Carolina. Asesinada a tiros una alcaldesa en Ecuador (ісп.). El País América (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Ecuador Prison Riot Leaves 3 Dead, 6 Injured (англ.). VOA (28 сакавіка 2024). Праверана 1 April 2024.
- ↑ Gunmen in Ecuador kill 9, injure 10 others in attack in coastal city of Guayaquil as violence surges (англ.). AP News (1 красавіка 2024). Праверана 1 April 2024.
- ↑ Second Ecuadoran Mayor Killed Ahead Of Anti-crime Referendum: Police (англ.). Barron's (20 красавіка 2024). Праверана 20 April 2024.
- ↑ Dos cuerpos desmembrados fueron hallados en el norte de Quito (ісп.). El Universo (22 красавіка 2024). Праверана 7 чэрвеня 2024.
- ↑ La historia del joven de 19 años que desmembraron para amenazar a la fiscal Salazar . www.extra.ec. Праверана 7 чэрвеня 2024.
- ↑ 8 people were killed in a shooting attack at a bar in Ecuador, local police say (англ.). Associated Press (12 мая 2024). Праверана 12 May 2024.
- ↑ Ecuador: asambleísta y su esposa mueren en un ataque armado en un circo (ісп.). Voz de América (3 чэрвеня 2024). Праверана 7 чэрвеня 2024.
- ↑ Joven que hacía fila para entrar al circo es la tercera víctima de ataque armado en Manta (ісп.). Primicias. Праверана 7 чэрвеня 2024.
- ↑ "Ecuador prison chief killed, second this month: Officials". The Times of India. 2024-09-13. ISSN 0971-8257. Праверана 2024-09-16.
- ↑ а б "At least ten dead, including two police officers, left the wave of drug violence in Ecuador"(ісп.). Infobae. 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
- ↑ Cuatro policías secuestrados en Ecuador en medio del estado de excepción por la violencia narco
- ↑ Ecuador: 329 presuntos terroristas detenidos y cinco abatidos en 24 horas, según Ejército
- ↑ Policía Nacional informó acciones ejecutadas en Guayaquil
- ↑ Crisis en Ecuador deja más de 100 guías penitenciarios secuestrados: desconocen estado de las víctimas
- ↑ Solano, Gonzalo; Molina, Gabriela (13 January 2024). "Casi 900 detenidos y 5 delincuentes abatidos en Ecuador ante despliegue militar y alza de impuestos" [Almost 900 detainees with 5 criminals killed in Ecuador following military deployment after tax increases]. Associated Press(ісп.). Архівавана з арыгінала 13 January 2024. Праверана 13 January 2024.
- ↑ Locales comerciales de Quito y los valles cerraron ante alerta de saqueos . El Universo (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 9 January 2024.
- ↑ Mercados municipales cierran anticipademente ante hechos delictivos en Guayaquil (ісп.). El Universo (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 January 2024. Праверана 10 January 2024.
- ↑ Metro de Quito habilitó solo un acceso por estación pero está operativo (ісп.). El Telégrafo (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
- ↑ Requisitos para los viajeros del aeropuerto de Quito ante situación que atraviesa el país (ісп.). Metro Ecuador (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
- ↑ Ministerio de Educación suspende las clases presenciales en todo Ecuador hasta el 12 de enero . El Universo (9 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ CONAIE . X. Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
- ↑ Conferencia Episcopal Ecuatoriana: La violencia no prevalecerá
- ↑ "Rafael Correa apoyó la decisión del presidente Noboa de declarar el conflicto armado interno en Ecuador: "Es hora de la unidad nacional"". Infobae. 9 January 2024. Архівавана з арыгінала 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
- ↑ El mundo sigue con preocupación la arremetida de la violencia narco en Ecuador - Diario El Salvador
- ↑ Declaración - Relaciones Exteriores México
- ↑ Pronunciamiento - Brian Nichols