Вікіпедыя : Праект:Навіны/Архіў/2020
Тэрарыстычная атака ў Адэне , сталіцы Емена . (30 снежня)
Памёр французскі мадэльер П’ер Кардэн . (29 снежня)
Форвард «Барселоны» Ліянель Месі стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола па галах за адзін клуб. (22 снежня)
Злучэнне на небе Сатурна і Юпітэра . (21 снежня)
Найлепшым футбалістам года па версіі ФІФА названы Роберт Левандоўскі . (17 снежня)
Курс Bitcoin упершыню перавысіў 20 000 амерыканскіх долараў . (16 снежня)
Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў Чылі і Аргенціне . (14 снежня)
Адбылася 33-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі . Найлепшым еўрапейскім фільмам прызнана карціна Томаса Вінтэрберга «Яшчэ па адной ». (12 снежня)
Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і яго напарніца па перадвыбарнай гонцы Камала Харыс названы ўладальнікамі звання «Чалавек года» па версіі часопіса «Time ». (10 снежня)
Лаўрэаткай прэміі «Людзі Cвабоды — 2020» стала Ніна Багінская . (10 снежня)
Міжнародны алімпійскі камітэт часова забараніў для ўсіх членаў выканаўчага камітэта НАК Беларусі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам удзел у сваіх мерапрыемствах. (7 снежня)
Памёр Дыега Марадона , адзін з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю. (25 лістапада)
Біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка асвяціў адбудаваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Воўчыне . (22 лістапада)
На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамогу атрымала Мая Санду . (15 лістапада)
Паведамлена аб выяўленні на тэрыторыі Сакары ў Егіпце шматлікіх старажытных саркафагаў з муміямі і пазалочаных статуй. (14 лістапада)
Арменія і Азербайджан , пры пасярэдніцтве Расіі , падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху . (10 лістапада)
Памёр народны артыст БССР Міхаіл Дрынеўскі . (9 лістапада)
Трэцяя лінія Мінскага метро адкрываецца для пасажыраў. (7 лістапада)
Прэзідэнт Косава Хашым Тачы сышоў у адстаўку на фоне абвінавачанняў у ваенных злачынствах і быў узяты судом пад варту. (5 лістапада)
Адменены 27-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» . (5 лістапада)
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША , перамогу атрымаў Джо Байдэн . (3 лістапада)
Першы энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў энергасістэму краіны. (3 лістапада)
Прах Змітрака Бядулі перапахавалі на Усходніх могілках Мінска . (3 лістапада)
Здарыўся напад на сінагогу ў Вене . (2 лістапада)
На прэзідэнцкіх выбарах у Балівіі перамог Луіс Арсэ . (18 кастрычніка)
Галоўны прыз літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Тантамарэскі». (15 кастрычніка)
Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жаэнбекаў сышоў у адстаўку. (15 кастрычніка)
Памёр Валерый Іваноў , кампазітар, Народны артыст Беларусі. (15 кастрычніка)
Памёр беларускі пісьменнік Юрка Голуб . (12 кастрычніка)
Іспанец Рафаэль Надаль выйграў 13-ы тытул адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе . (11 кастрычніка)
У Нагорным Карабаху пачаліся чарговыя ўзброеныя сутыкненні . (27 верасня)
У выніку авіакатастрофы пад Чугуевам (Украіна ) загінулі 26 чалавек. (25 верасня)
Прызначаны новыя рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі , БДМУ , ГДМУ , ГрДМУ . (21 верасня)
У Вашынгтоне (ЗША ) заключаны ізраільска-эмірацкі і бахрэйнска-ізраільскі мірныя дагаворы. (15 верасня)
Памёр Уладзімір Адамушка , беларускі гісторык і архівіст. (10 верасня)
«Цмокі-Мінск » сталі чэмпіёнамі Беларусі па баскетболе ў дванаццаты раз. (6 верасня)
Мустафа Адзіб (на фота) прызначаны новым прэм’ер-міністрам Лівана . (31 жніўня)
Быў атручаны расійскі палітык Аляксей Навальны . (20 жніўня)
Роні О’Саліван стаў шасціразовым чэмпіёнам свету па снукеры . (16 жніўня)
У Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары . (9 жніўня)
Два моцныя выбухі ў порце Бейрута (Ліван ) прывялі да шматлікіх разбурэнняў і чалавечых ахвяр. (4 жніўня)
Будынак Дома губернатара ў Мінску адкрыўся пасля рэстаўрацыі. (2 жніўня)
БелТА паведаміла пра затрыманне сіламі групы Альфа КДБ Беларусі баевікоў замежнай ваеннай кампаніі Вагнера па падазрэнні ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаў. (29 ліпеня)
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прысудзіў былога кіраўніка Службы бяспекі Прэзідэнта Андрэя Уцюрына да 12 гадоў пазбаўлення волі за хабар . (27 ліпеня)
Тэрарыст здзейсніў захоп закладнікаў у Луцку (Украіна ). (21 ліпеня)
Адбыліся парламенцкія выбары ў Сірыі . (19 ліпеня)
ААЭ адправілі міжпланетны зонд «Аль-Амаль » да Марса . (19 ліпеня)
У выніку кібератакі ўзламаны шэраг топ-акаўнтаў у Твітэры з мэтай справакаваць махлярства з біткойнам . (15 ліпеня)
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы . Дзеючы кіраўнік краіны Анджэй Дуда быў пераабраны на наступны тэрмін. (12 ліпеня)
Пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж сілавікамі Арменіі і Азербайджана . (12 ліпеня)
Памёр Эніа Марыконэ , італьянскі кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор. (6 ліпеня)
Жан Кастэкс прызначаны новым прэм’ер-міністрам Францыі . (3 ліпеня)
Скончылася агульнарасійскае галасаванне па папраўках да Канстытуцыі Расіі . (2 ліпеня)
Пада Ржэвам урачыста адкрыты мемарыял Савецкаму салдату . (30 чэрвеня)
Здарыўся крызіс у сістэме водазабеспячэння Мінска . (24 чэрвеня)
Былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева прысудзілі да 11 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі за карупцыю . (23 чэрвеня)
Кольцападобнае сонечнае зацьменне (на фота ) назіралася ў Афрыцы , Паўднёвай і Усходняй Азіі . (21 чэрвеня)
У в. Боркі (Кіраўскі раён) адкрыты мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці . (20 чэрвеня)
Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь без ведама акцыянераў прызначана новае кіраўніцтва «Белгазпрамбанка » на чале з Надзеяй Ермаковай . (15 чэрвеня)
Падчас пратэстаў у ЗША на тэрыторыі Сіэтла створана самаабвешчаная аўтаномія . (8 чэрвеня)
Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга . (7 чэрвеня)
Новым прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Раман Галоўчанка (на фота) , напярэдадні ўрад на чале з Сяргеем Румасам адпраўлены ў адстаўку. (4 чэрвеня)
Кампанія SpaceX у супрацоўніцтве з NASA адправіла на Міжнародную касмічную станцыю двух амерыканскіх астранаўтаў. (30 мая)
Здарылася ўцечка дызельнага паліва ў Нарыльску (Расія ), якая стварае пагрозу для экасістэмы Паўночнага Ледавітага акіяна . (29 мая)
Памёр беларускі навуковец Міхась Міцкевіч , малодшы сын Якуба Коласа . (27 мая)
Пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда ад дзеянняў паліцэйскага з Мінеапаліса выбухнулі масавыя пратэсты ў ЗША . (26 мая)
Фінальны матч за Кубак Беларусі па футболе 2019/2020 адбыўся ў Мінску на стадыёне «Дынама» . ФК БАТЭ атрымаў перамогу над «Дынама-Брэст ». (24 мая)
Катастрофа Airbus A320 пад Карачы ў Пакістане . (22 мая)
Памёр заснавальнік парталу TUT.by Юрый Зісер . (17 мая)
У Францыі арыштаваны Фелісьен Кабуга , адзін з галоўных абвінавачаных у датычнасці да генацыду ў Руандзе . (16 мая)
Славенія стала першай краінай у Еўропе , якая аб’явіла аб афіцыйным спыненні эпідэміі COVID-19 на сваёй тэрыторыі. (15 мая)
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначыла чарговыя прэзідэнцкія выбары . (8 мая)
Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі стаў кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформ ва Украіне . (7 мая)
Указам Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева спынены паўнамоцтвы спікера Сената Дарыгі Назарбаевай . (2 мая)
Набліжэнне астэроіда (52768) 1998 OR2 да Зямлі . (29 красавіка)
Затушаны лясныя пажары ў Бебжанскім нацыянальным парку (Польшча ), што трывалі амаль тыдзень. (26 красавіка)
Вярхоўны суд Саудаўскай Аравіі прыняў рашэнне адмяніць пакаранне бізунамі , якое прадугледжвала заканадаўства. (24 красавіка)
Памёр Віктар Гур’еў , беларускі оперны спявак. (22 красавіка)
Здзейснена масавае забойства ў Новай Шатландыі (Канада ). (18—19 красавіка)
Ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі Нарчы (Шчучынскі раён ). (7 красавіка)
Памёр Віктар Дашкевіч , беларускі тэатральны акцёр. Ён стаў першай пацверджанай ахвярай COVID-19 у Беларусі . (31 сакавіка)
Памёр Кшыштаф Пендарэцкі , польскі кампазітар, дырыжор, педагог. (29 сакавіка)
Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА , стаўшы яго 30-м членам. (27 сакавіка)
Беларускі пісьменнік з Польшчы Міхал Андрасюк абвешчаны лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес ». (25 сакавіка)
Летнія Алімпійскія гульні 2020 у Токіа перанесены на 2021 год. (24 сакавіка)
Памёр беларускі археолаг Пётр Лысенка . (23 сакавіка)
Памёр беларускі архітэктар Ігар Есьман . (14 сакавіка)
Амерыканскага кінапрадзюсара Харві Вайнштэйна прысудзілі да 23 гадоў турмы па абвінавачванні ў сексуальным гвалце. (11 сакавіка)
У Нідэрландах пачаўся суд па справе аб катастрофе Boeing-777 Малайзійскіх авіяліній у 2014 годзе. (9 сакавіка)
На 101-м годзе жыцця памёр Хаўер Перэс дэ Куэльяр , былы Генеральны сакратар ААН . (4 сакавіка)
Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку прэм’ер-міністра Аляксея Ганчарука і яго ўрад , новым прэм’ерам прызначаны Дзяніс Шмыгаль . (4 сакавіка)
Грамадскі транспарт у Люксембургу стаў бясплатным. (29 лютага)
На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Антхольцы (Італія ) нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан стала 5-разовай чэмпіёнкай. (23 лютага) .
Масавае забойства ў Ганау (Германія ). (19 лютага)
Пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Афганістане ў канцы верасня, афіцыйна аб'яўлены Ашраф Гані . (18 лютага)
У Лос-Анджэлесе ўручылі кінапрэмію «Оскар» . Упершыню галоўную ўзнагароду атрымаў неангламоўны фільм — паўднёвакарэйская стужка «Паразіты » рэжысёра Пон Джун Хо . (9 лютага)
Партыя Шын Фейн перамагла на парламенцкіх выбарах у Ірландыі . (8 лютага)
Стральба ў Накханратчасіме , масавае забойства ў Тайландзе . (8 лютага)
Сенат ЗША апраўдаў Прэзідэнта Дональда Трампа ў ходзе працэдуры імпічменту . (6 лютага)
73-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці кінематографа адбылася ў канцэртнай зале Альберт-хол у Лондане . (2 лютага)
Серб Новак Джокавіч у восьмы раз выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе . (2 лютага)
Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з Еўрапейскага Саюза . (31 студзеня)
Памёр беларускі архітэктар Марат Гроднікаў , аўтар некалькіх лядовых арэн. (29 студзеня)
У авіякатастрофе непадалёк Лос-Анджэлеса загінуў выбітны амерыканскі баскетбаліст Кобі Браянт . (26 студзеня)
Прэзідэнтам Грэчаскай Рэспублікі ўпершыню абрана жанчына , Катэрына Сакелярапулю . (22 студзеня)
Прызначаныя новыя міністр абароны , начальнік Генштаба і дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі . (20 студзеня)
Саміт па лівійскім урэгуляванні адбыўся ў Берліне . (19 студзеня)
Прэм’ер-міністрам Расійскай Федэрацыі прызначаны Міхаіл Мішусцін , напярэдадні ўрад на чале з Дзмітрыем Мядзведзевым падаў у адстаўку. (16 студзеня)
Памёр султан Амана Кабус бен Саід . (10 студзеня)
У Пекіне адкрыты помнік Янку Купалу работы кітайскага скульптара У Вэйшаня (8 студзеня)
Лайнер Boeing 737 авіякампаніі Міжнародныя авіялініі Украіны пацярпеў катастрофу пад Тэгеранам . (8 студзеня)
Себасцьян Курц паўторна заняў пасаду Федэральнага канцлера Аўстрыі . (7 студзеня)
У выніку авіяўдару ВПС ЗША ў Багдадзе забіты іранскі генерал Касем Сулеймані . (3 студзеня)