73-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці брытанскага і міжнароднага кінематографа за 2019 год адбылася 2 лютага 2020 года ў канцэртнай зале Альберт-хол у Лондане.

73-я прэмія BAFTA
англ.: 73rd British Academy Film Awards
Агульныя звесткі
Дата 2 лютага 2020 года
Месца Альберт-хол, Лондан, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Вядучы Грэм Нортан
Узнагароды
Найбольш узнагарод «1917» (7)
Найбольш намінацый «Джокер» (11)
Афіцыйны сайт акадэміі (англ.)
← 72-я цырымонія74-я цырымонія→

Цырымонія трансліравалася на канале BBC One, яе вядучым выступіў акцёр-комік Грэм Нортан. Намінанты былі абвешчаны 7 студзеня 2020 года[1].

На гэтай цырымоніі ўпершыню была прысуджана ўзнагарода ў катэгорыі «Найлепшы кастынг», пераможцай стала Шайна Маркавіц — кастынг-дырэктар фільма «Джокер».

Узнагароды правіць

Катэгорыя Пераможца Сп.
Найлепшы фільм[en] «1917» (рэж. Сэм Мендэс) [2]
Выдатны брытанскі фільм[en] «1917» (рэж. Сэм Мендэс)
Найлепшая рэжысура[en] Сэм Мендэс — «1917»
Найлепшы акцёр першага плана[en] Хаакін Фенікс — «Джокер»
Найлепшая актрыса першага плана[en] Рэнэ Зелвегер — «Джудзі[en]»

Статыстыка па лаўрэатах і намінантах правіць

Фільм Намінацый Узнагарод
«Джокер» 11 3
«Аднойчы ў Галівудзе» 10 1
«Ірландзец»
«1917» 9 7
«Трусік Джоджо» 6 1
«Маленькія жанчыны» 5 1
«Шлюбная гісторыя» 1
«Два Папы»
«Паразіты» 4 2
«Для Самы» 1
«Рокетмен»
«Ford супраць Ferrari» 3 1
«Джудзі» 1
«Сенсацыя» 1
«Зорныя войны: Узыходжанне Скайуокера»
«Прынада» 2 1

Зноскі правіць

  1. Bafta.org. Nominations announced: EE British Academy Film Awards 2020
  2. 2020 EE British Academy Film Awards: The Winners (англ.). Афіцыйны сайт прэміі «BAFTA». Праверана 3 лютага 2020.

Спасылкі правіць