BBC One — галоўны тэлеканал брытанскай тэлерадыёкампаніі Бі-бі-сі, які пачаў сваё вяшчанне 2 лістапада 1936 года пад назвай BBC Television Service. Тэлеканал мае гадавы бюджэт у 1,2 мільярда фунтаў стэрлінгаў. Як і ў іншых тэле- і радыёканалаў BBC, фінансаванне адбываецца за кошт абаненцкай платы (англ.), таму кругласутачная трансляцыя не перарываецца на рэкламныя блокі.

BBC One
BBC One logo 2021.svg
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова вяшчання Англійская
Фармат выявы 576i (PAL)
16:9 SDTV
Дата пачатку вяшчання 2 лістапада 1936 года
Доля аўдыторыі 20,2% (красавік 2010)[1] (, )
Уладальнік BBC
Кіраўнікі Джэй Хант (Jay Hunt)
Раннія назвы BBC Television Service, BBC tv, BBC1
Сайт http://www.bbc.co.uk/bbcone

BBC One з’яўляецца самым папулярным тэлеканалам, які глядзяць больш за 20 % усіх тэлегледачоў Вялікабрытаніі.[1] У 2007 годзе яму была ўручана прэмія Broadcast Awards у катэгорыі «лепшы тэлеканал года».[2]

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць