Хаакін Рафаэль Фенікс (англ.: Joaquin Raphael Phoenix; нар. 28 кастрычніка 1974, Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка) — амерыканскі акцёр, прадзюсар, музыкант і кліпмэйкер. Малодшы брат акцёра Рывера Фенікса.

Хаакін Фенікс
англ.: Joaquin Rafael Phoenix
англ.: Joaquin Phoenix
англ.: Leaf Phoenix
Партрэт
Імя пры нараджэнні ісп.: Joaquín Rafael Bottom
Род дзейнасці акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, вулічны художник, кінапрадзюсар, сцэнарыст, акцёр агучвання
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1974(1974-10-28)[1][2][3] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Маці Arlyn Phoenix[d]
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Хаакін Фенікс на Вікісховішчы

Чатырохразовы намінант і двухразовы лаўрэат прэміі «Залаты глобус», прызёр Канскага кінафестывалю і ўладальнік кубка Вольпе Венецыянскага кінафестывалю за лепшую мужчынскую ролю, лаўрэат музычнай прэміі «Грэмі», трохразовы намінант прэміі «Оскар» і ўладальнік за фільм «Джокер», лаўрэат прэміі Брытанскай кінаакадэміі.

Сусветную вядомасць Феніксу прынесла роля рымскага імператара Камода ў фільме «Гладыятар». У 2012 годзе атрымаў прызнанне кінакрытыкаў за ролю Фрэдзі Куэла ў фільме «Майстар», за якую быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля». Таксама вядомы па фільмах «Знакі», «Гатэль „Руанда“», «Таямнічы лес», «Пераступіць рысу», «Яна», «Джокер».

Зноскі

  1. Joaquin Phoenix // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Joaquin Phoenix // GeneaStar
  3. Joaquin Phoenix // Roglo — 1997. — 8261991 экз.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129751111 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.