Аднойчы ў Галівудзе (фільм, 2019)

«Аднойчы… ў Галівудзе» (англ.: Once Upon a Time in… Hollywood) — амерыканскі фільм 2019 года, пастаўлены Квенцінам Таранціна па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Леанарда Дзі Капрыа, Брэд Піт і Марго Робі. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая.

Аднойчы ў ГалівудзеM:
англ.: Once Upon a Time in Hollywood
Жанр камедыйная драма[d], чорная камедыя[d], драматычны фільм, крымінальны фільм[d], alternate history film[d] і альтэрнатыўная гісторыя[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Heyday Films[d], Sony Pictures Entertainment[d] і Columbia Pictures
Працягласць 161 хв.
Зборы 374 343 626 $[4]
Краіна
Мова англійская
Год 26 ліпеня 2019
IMDb ID 7131622
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падзеі фільма адбываюцца ў 1969 годзе. У цэнтры сюжэту знаходзяцца тэлевізійны акцёр Рык Далтан (Леанарда Дзі Капрыа) і яго дублёр Кліф Бут (Брэд Піт), якія спрабуюць патрапіць на кінаэкраны. Далтон і Бут — суседзі актрысы Шэран Тэйт. У ноч на 9 жніўня 1969 года Тэйт і яшчэ некалькі чалавек, якія знаходзіліся ў яе доме, былі забітыя членамі секты Чарлза Мэнсана[5].

Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2019 года ў межах конкурснай праграмы 72-га Канскага кінафестывалю.

У лютым 1969 года галівудскі акцёр Рык Далтан (Леанарда Дзі Капрыа), зорка тэлевізійнага вестэрна 1950-х гадоў «Закон Баўнці», непакоіцца, што ягоная кар’ера ідзе да згасання, бо ягонымі нядаўнімі ролямі былі злодзеі. Ягоны агент Марвін Шварц (Аль Пачына) раіць яму пачаць здымацца ў спагеці-вестэрнах у Італіі, якія Далтан лічыць ніжэйшымі за сябе. Найлепшы сябар Далтана і ягоны дублёр Далтана, Кліф Бут (Брэд Піт) — ветэран вайны, які жыве ў трэйлеры[en] са сваім пітбулем[en] Брэндзі — таксама працуе кіроўцам Далтана, бо той больш не мае правоў кіроўцы праз ягоныя арышты за кіраванне аўтамабілем пад уздзеяннем наркотыкаў. Бут спрабуе знайсці працу каскадзёра, але яму замінаюць чуткі, што ён забіў сваю жонку. Актрыса Шэран Тэйт (Марго Робі) і яе муж рэжысёр Раман Паланскі (Рафал Завяруха[en]) пераехалі ў дом па суседству з Далтанам, і Далтан марыць пасябраваць з імі, каб аднавіць сваю кар’еру. У той жа вечар Тэйт і Паланскі наведваюць вечарыну ў маёнтку Playboy, куды прыйшло таксама шмат знакамітасцяў.

На наступны дзень Бут прыгадвае спарынг, які ён меў з Брусам Лі (Майк Мо[en]) на здымках «Зялёнага шэршня[en]», у выніку якога Бут быў звольнены. Тым часам Чарлі (Дэйман Хэрыман[en]) спыняецца ў рэзідэнцыі Паланскага ў пошуках Тэры Мэлчэра[en], які раней жыў там. Пакуль Тэйт шпацыруе па горадзе, яна заходзіць у тэатар Фокс Бруін, каб паглядзець на сябе ў фільме «Зграя разбуральнікаў[en]». Далтан выконвае ролю злыдня ў пілотным фільме тэлевізійнага вестэрна «Лансер[en]» і пачынае размову з васьмігадовай калегай па ролі Трудзі Фрэйзер (Джулія Батэрз[en]). Падчас здымак Далтан з цяжкасцю запамінае свае радкі, лямантуючы пра сваю кар’еру ў трэйлеры. Затым акцёр моцна выконвае сваю сцэну, і яго ігра ўражвае дзяўчынку і рэжысёра Сэма Уанамейкера[en] (Нікалас Хаманд[en]).

Бут падбірае на вуліцы дзяўчыну «Кацяня» (Маргарэт Куэлі[en]) і вязе яе на Ранча Спана[en], дзе ён калісьці працаваў на здымачнай пляцоўцы «Закона Баунці». Ён заўважае, што цяпер там жывуць шматлікія хіпі. Падазраючы, што яны маглі скарыстацца пажылым уладальнікам ранча Джорджам Спанам[en] (Брус Дэрн[en]), Бут настойвае на тым, каб наведаць ягоны пакой, не зважаючы на пярэчанні хіпі. Бут размаўляе з амаль сляпым Спанам, які кажа, што не мае праблем з маладзёнамі. Адыходзячы, Бут выяўляе, што «Клем» (Джэймс Лэндры Хеберт[d]) пракалоў шыну Далтанава аўтамабіля. Бут збівае «Клема» і прымушае яго замяніць шыну. Хіпі клічуць «Тэкса» (Осцін Батлер), каб разабрацца з сітуацыяй, але калі ён прыбывае на месца, Бут ужо з’язджае.

Дзякуючы гасцявому выступу Далтана ў эпізодзе серыяла «ФБР[en]», Шварц здолеў падпісаць свайго кліента на галоўную ролю ў спагеці-вестэрн Серджа Карбучы[en] «Нябраска Джым». Далтан бярэ Бута з сабой на шэсць месяцаў у Італію. У гэты перыяд Далтан здымаецца яшчэ ў трох фільмах, пабіраецца шлюбам з італьянскай старлеткай Франчэскай Капучы (Ларэнца Іза[en]) і паведамляе Буту, што больш не можа дазволіць сабе ягоныя паслугі. Вяртаючыся ў Лос-Анджэлес 8 жніўня 1969 года, Далтан і Бут заходзяць выпіць у бар, каб ушанаваць час, праведзены разам, а потым вяртаюцца да дому Далтана. Тым часам Тэйт і Себрынг ідуць на вячэру з сябрамі, а потым вяртаюцца ў дом Тэйт. Бут курыць набытую раней цыгарэту з ЛСД і вядзе Брэндзі на шпацыр, пакуль Далтан рыхтуе напоі. «Тэкс», «Сэдзі» (Майкі Мэдысан[en]), «Кэці» (Мэдысэн Біці[en]) і «Флаўэрчайлд» (Мая Хоўк[en]) прыбываюць на вуліцу, рыхтуючыся забіць усіх у доме Тэйт, але Далтан чуе глушыльнік аўтамабіля кампаніі хіпі і загадвае ім з’ехаць з прыватнай вуліцы. Пазнаўшы яго, чацвёра мяняюць свае планы і вырашаюць забіць яго. Прыпаркаваўшы машыну крыху далей ад дому Далтана, яны накіроўваюцца пехатою да ягонага дому, «Флаўэрчайлд» збягае ад кампаніі і з’язджае. Ужо ўтрох хіпі ўрываюцца ў дом Далтана, дзе натыкаюцца на Бута і Капучы, у той час як Далтан слухае музыку ў навушніках у басейне. Падчас бойкі Далтан забівае двух хіпі, але сам атрымлівае раненне нажом у сцягно. «Сэдзі» трапляе ў басейн, і Далтан, заўважыўшы ўварванне, спальвае яе з агнямёту, які ён выкарыстоўваў на здымках фільма «14 кулакоў Макласкі». Пазней Бут прыходзіць у прытомнасць і яго забіраюць на машыне хуткай дапамогі, а Себрынг і Тэйт запрашаюць Далтана да сябе выпіць, і той з задавальненнем і хваляваннем прымае запрашэнне.

Акцёрскі склад

правіць
   Леанарда Дзі Капрыа   –   Рык Далтан[ru]
   Брэд Піт   –   Кліф Бут[ru]
   Марго Робі   –   Шэран Тэйт

Узнагароды

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць

Апладысменты пасля прэм’ернага паказу фільма на Канскім кінафестывалі на YouTube
Прэс-канферэнцыя пасля прэм’ернага паказу фільма на Канскім кінафестывалі на YouTube