Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак (Боркі)

Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак — мемарыяльны комплекс ў в. Боркі (Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь).

Помнік
Мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак «Боркі»
53°27′47″ пн. ш. 29°42′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Боркі
Map

Гісторыя правіць

Улетку 1942 года ў Кіраўскім раёне былі сфарміраваны партызанскія злучэнні, якія дзейнічалі супраць нямецкіх войскаў, здзяйсняючы частыя дыверсіі па падрыве машын на шашы Бабруйск — Магілёў. Пасля адной з такіх дыверсій 15 чэрвеня 1942 года ў вёску быў накіраваны атрад штурмбанфюрара СС Оскара Паўля Дырлевангера. Немцамі было знішчана каля 2000 мірных жыхароў і спалена 6 пакінутых вёсак. Пасля вайны самі Боркі былі адноўленыя, але навакольныя пасёлкі — Хватаўка, Доўгае Поле, Закрынічча, Чырвоны Араты, Пралетарскі, Дзяржынскі — так і не адрадзіліся.

У памяць аб жыхарах Борак і спаленых вёсак у 1964 годзе да 20-годдзя вызвалення раёна быў устаноўлены помнік — скульптура воіна і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі. Па колькасці спаленых пасёлкаў устаноўлена шэсць пліт памяці як напамін пра падзеі на Боркаўскай зямлі.

У жніўні 2004 года была ўзведзена капліца ў гонар абраза Божай Маці «Спагнанне загінулых».

У 2004, 2008 гадах у в. Боркі пачата будаўніцтва мемарыяла памяці ўсіх спаленых вёсак Магілёўскай вобласці[1]. Ініцыятарам стварэння новага помніка выступіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Стары помнік быў усталяваны на мясцовых могілках, дзе былі пахаваны ахвяры аперацыі.

Апісанне правіць

Над напаўненнем мемарыяльнай прасторы працуюць мінскія скульптары Іван Арцімовіч і Аляксандр Сакалоў, пазней на стадыі праектавання да іх далучылася магілёўскі педагог-архітэктар Марыя Левашова[2].

Ключавой скульптурай мемарыяльнага комплекса з’яўляецца жанчына-маці, якая схілілася над пустой калыскай. Гэта скульптура ўвасабляе Беларусь, скрушлівую аб ахвярах вайны, як пра сваіх дзяцей. За скульптурай маці знаходзіца вясковая (вуліца памяці) вуліца пз эмітацыяй пячных труб на якіх нанесены ўспаміны відавочцаў трагедыі.

Другая скульптура знаходзіца ў сімвалічнай свіране: яна паказывае людзей, якія спрабуюць выратавацца ад немінучай пакутлівай смерці. На мемарыяльным камені высечана пасланне нашчадкам[3].

Зноскі