Дарыга Нурсултанаўна Назарбаева

Дарыга Нурсултанаўна Назарбаева (каз.: Дариға Нұрсұлтанқызы Назарбаева; нар. 7 мая 1963, Цеміртау Карагандзінская вобласць, Казахская ССР) — палітычны дзеяч Рэспублікі Казахстан, доктар палітычных навук. Старэйшая дачка першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Дарыга Нурсултанаўна Назарбаева
каз.: Дариға Нұрсұлтанқызы Назарбаева
Дарыга Нурсултанаўна ў 2006 годзе. Фатаграфія Міхаіла Яўстаф’ева
Дарыга Нурсултанаўна ў 2006 годзе. Фатаграфія Міхаіла Яўстаф’ева
Дата нараджэння 7 мая 1963(1963-05-07) (60 гадоў)
Месца нараджэння горад Цеміртау, Карагандзінская вобласць
Грамадзянства  СССР Казахстан
Адукацыя
Навуковая ступень
Веравызнанне Іслам, суніцкага толку
Партыя
Род дзейнасці Грамадскі і палітычны дзеяч
Бацька Нурсултан Назарбаеў
Маці Сара Назарбаева
Муж Рахат Аліеў (у разводзе)
Дзеці Нуралі (1985), Айсултан (1990), Венера (2000)
Узнагароды
Медаль «Астана» commemorative medal for the ten years of independence of the Republic of Kazakhstan Medal "10 years of Astana" medal "for 20 years of Kazakhstan's independence" кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры Order of the Leopard ордэн «Парасат» Order of Kurmet
ордэн «Садружнасць»
medal for the 25 years of Kazakhstan's independence
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 7 мая 1963 года ў горадзе Цеміртау Карагандзінскай вобласці Казахскай ССР. 7 кастрычніка 1983 года Назарбаева выйшла замуж за Рахата Аліева. Як сказала сама Дарыга, гэта было каханне з першага позірку. У 1985 годзе ў яе нарадзіўся першы сын Нуралі Аліеў, у 1990 годзе — другі сын Айсултан Назарбаеў, а ў 2000 годзе — дачка Венера. 23 мая 2007 года ў Казахстане супраць Аліева была ўзбуджана крымінальная справа па падозранні ў выкраданні былых членаў кіраўніцтва «Нур банка». У ноч на 12 чэрвеня 2007 года з’явілася інфармацыя, што без згоды Аліева іх шлюб з Назарбаевай быў скасаваны.

Адукацыя правіць

Назарбаева валодае казахскай, рускай, англійскай, італьянскай і нямецкай мовамі.

Палітыка правіць

З 2003 года Дарыга Назарбаева — арганізатар і лідар палітычнай партыі рэспубліканская партыя «Асар», але ў 2006 годзе гэта партыя, як і шэраг іншых, была зліта з праўладнай партыяй «Нур Атан». Дарыга Назарбаева стала намеснікам кіраўніка партыі «Нур Атан». У 2007 годзе, у сувязі з занесенымі ў Канстытуцыю папраўкамі, Н. А. Назарбаеў афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка партыі «Нур Атан», а Дарыга была выключана з партыі[1], яе муж Рахат Аліеў указам прэзідэнта Назарбаева быў ссунуты з усіх пастоў і бег з краіны ў Аўстрыю, дзе ў апошнія гады быў паслом[2], дзе і папрасіў палітычнага сховішча.

Пасля гэтых гучных скандалаў Дарыга Назарбаева на некаторы час пайшла ў цень, працягваючы займацца галоўным чынам грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю, з’яўлялася дырэктарам фонду Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, брала ўдзел у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах[3].

У снежні 2011 года Дарыга Назарбаева вырашыла вярнуцца ў публічную палітыку краіны[4].

Дэпутат, з 20 сакавіка 2019 года — старшыня Сената Парламента Рэспублікі Казахстан. Пасаду спікера Сената Дарыга Назарбаева заняла адразу пасля таго, як яе бацька Нурсултан Назарбаеў абвясціў, што сыходзіць з пасады Прэзідэнта Казахстана. 2 мая 2020 года указам Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева яе паўнамоцтвы, у тым ліку як заканадаўцы, спынены[5].

Зноскі

Спасылкі правіць