Сяргей Пятровіч Рубніковіч
Сяргей Пятровіч Рубніковіч (нар. 1974, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі ўрач. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021)[1].
Сяргей Пятровіч Рубніковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1974 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | стаматолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2012) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
У 1996 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1998 годзе скончыў клінічную ардынатуру па артапедычнай стаматалогіі на кафедры артапедычнай стаматалогіі БелМАПА. З 1998 года працаваў асістэнтам, а затым з 2004 года дацэнтам кафедры артапедычнай стаматалогіі БДМУ. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Выбар куксавай штыфтавай укладкі і штыфтавых зубоў з улікам захаванасці сценак каналаў каранёў (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)», а ў 2011 годзе доктарскую дысертацыю на тэму: «Лазерна-аптычная дыягностыка хвароб перыядонту і абгрунтаванне метадаў іх лячэння (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)». З красавіка 2013 года загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі з курсам дзіцячай стаматалогіі БелМАПА.
21 верасня 2020 года прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].
Навуковая дзейнасць Правіць
З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком навуковай школы па стаматалогіі з выкарыстаннем клетачных і лічбавых тэхналогій. Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 35 кніжных выданняў, 300 артыкулаў у беларускіх і замежных выданнях, 20 патэнтаў на вынаходствы, 19 інструкцый па прымяненні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мае звыш 250 актаў укараненняў у практычную ахову здароўя і навучальны працэс.
Санкцыі ЕС, іншых краін Правіць
21 чэрвеня 2021 года Рубніковіч быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза Рубніковіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[4]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Рубніковіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[5][6]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7].
У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Рубніковіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[8].
Зноскі
- ↑ [1]
- ↑ Кадравы дзень у Прэзідэнта: новы дзяржаўны санітарны ўрач, рэктары ВНУ і кіраўніцтва Мінфіна
- ↑ МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex , 21.06.2021
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі яшчэ з трох лукашыстаў . Наша Ніва (12 чэрвеня 2023).