Стаматалагічны факультэт БДМУ
Стаматалагічны факультэт БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Стаматалагічны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1960 |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Гісторыя Правіць
У 1926 годзе на медыцынскім факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры кафедры шпітальнай хірургіі быў арганізаваны курс аданталогіі (стаматалогіі). Кіраўніцтва курсам было ўскладзена на загадчыка кафедрай шпітальнай хірургіі, прафесара М. П. Сакалоўскага. У 1927 годзе на пасаду загадчыка курсам стаматалогіі выбраны дацэнт І. М. Старобінскі. З 1930 года курсам загадваў Ю. К. Мятліцкі, якому ў 1932 годзе было прысвоена вучонае званне дацэнта.
У адпаведнасці з загадам Міністэрства Вышэйшай адукацыі СССР № 185 ад 2 красавіка 1960 годзе на базе Мінскага медыцынскага інстытута арганізаваны стаматалагічны факультэт.
Арганізацыю і кіраўніцтва падрыхтоўкай студэнтаў-стаматолагаў абяспечвалі дэканы 1-5 курсаў лячэбнага факультэта: дацэнт кафедры гісторыі КПСС В. В. Зубец, дацэнт кафедры анатоміі П. І. Лабко, дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі П. І. Касько, дацэнт 2-й кафедры хірургічных захворванняў В. Р. Астапенка, дацэнт кафедры туберкулёза М. Г. Белы, дацэнт кафедры агульнай хірургіі Л. І. Арцішэўскі, асістэнт кафедры фізічнага выхавання і ЛФК Л. М. Васільеў і асістэнт курса стаматалогіі Е. М. Івус.
У 1963 годзе курс стаматалогіі быў рэарганізаваны ў кафедру стаматалогіі, а ў 1964 годзе — у кафедру тэрапеўтычнай і артапедычнай стаматалогіі (кіраўнік — дацэнт Ю. К. Мятліцкі) і кафедру хірургічнай стаматалогіі (загадчык — дацэнт Т. В. Фокіна).
У 1966 годзе стаматалагічны факультэт выдзяляецца ў асобнае структурнае падраздзяленне інстытута. У 1966 годзе дэканам стаматалагічнага факультэта назначаны дацэнт кафедры агульнай хірургіі Л. І. Арцішэўскі.
Дэканы Правіць
- Л. І. Арцішэўскі (1966—1971)
- А. А. Хартонік (1971—1987)
- А. В. Козел (1987—1989)
- А. В. Колб (1990—2002)
- М. М. Паланейчык (2002—2007)
- І. Л. Бібік (2007)
- А. С. Ластаўка (2007—2012)
- С. М. Пархамовіч (з 2012)