Пётр Іосіфавіч Лабко

вучоны ў галіне анатоміі

Пётр Іосіфавіч Лабко́[3] (12 ліпеня 1929 — 22 жніўня 2011)[4] — беларускі вучоны ў галіне анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1968), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).

Пётр Іосіфавіч Лабко
Дата нараджэння 12 ліпеня 1929(1929-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 2011(2011-08-22) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, анатам, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера анатомія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Давыд Майсеевіч Голуб
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 12 ліпеня 1929 года ў вёсцы Кухчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і застаўся ў ім у аспірантуры пры кафедры нармальнай анатоміі. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1954—1966 гадах — на пасадзе асістэнта кафедры, у 1966—1967 гадах — дацэнт[5]. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Будова вузлоў сонечнага спляцення і іх сувязей у жывёл і чалавека»[5]. У 1968—1975 гадах - прафесар, у 1975—1988 гадах - загадчык кафедрай нармальнай анатоміі. У 1967—1968 і 1988—1989 гадах працаваў на Кубе прафесарам-кансультантам у Гаванскім універсітэце і Медыцынскім універсітэце горада Сант’яга-дэ-Куба[4]. У 1989—1996 гадах — зноў на пасадзе загадчыка кафедрай нармальнай анатоміі ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 1996 года — прафесар[5].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

П. І. Лабко належаць навуковыя працы па параўнальна-марфалагічным і эксперыментальным вывучэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, уплыве неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя на будову нервовай сістэмы і ўнутраных органаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, 8 манаграфій і вучэбнага дапаможніка, 38 публікацый у замежных выданнях[5].

Пад кіраўніцтвам П. І. Лабко выкананы 35 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі[5].

Удзельнік 20 міжнародных кангрэсаў і канферэнцый. Член прэзідыума і праўлення Усесаюзнага, старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў. Член Каардынацыйнага савета Асацыяцыі анатамаў краін СНД, рэдакцыйных калегій часопісаў «Морфология» («Архив анатомии, гистологии и эмбриологии»), «Здравоохранение» («Здравоохранение Белоруссии»), Цэнтральнай метадычнай камісіі па анатоміі пры Міністэрстве аховы здароўя СССР[5]. Быў старшынёй савета БДМУ па абароне доктарскіх дысертацый[5]. Акадэмік Беларускай акадэміі экалагічнай антрапалогіі і Міжнароднай акадэміі ітэгратыўнай антрапалогіі[5].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць