Зеленалужская лінія
Зеленалу́жская лінія[1] (трансліт.: Zielienalužskaja linija; руск.: Зеленолужская линия) — трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна. Першыя станцыі лініі («Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча») ўведзеныя ва ўжытак 7 лістапада 2020 года.
Запланаваная даўжыня — 17,2 км, колькасць станцый — 14. Яна будзе праходзіць ад Курасоўшчыны да Зялёнага Луга праз вуліцы Лошыцкую, Аэрадромную, Жукоўскага, Клары Цэткін, Машэрава, Багдановіча[2].
Будаўніцтва трэцяй лініі метро распачалося ў лютым 2014 года[3]. Паводле планаў «Мінскметрапраекта», першыя станцыі на гэтай лініі павінны былі быць пабудаваныя ў 2017 годзе[4]. Аднак тэрмін увядзення ва ўжытак новых станцый неаднаразова пераносіўся, у тым ліку з прычын тэхнічнага і фінансавага характару. Таксама былі змененыя і планы наконт колькасці станцый на першым участку трэцяй лініі: замест запланаваных сямі станцый у 2020 годзе адчыненыя толькі чатыры.
Трэцяя лінія пройдзе пад дном ракі Свіслач і звяжа паўночныя і паўднёвыя раёны сталіцы з цэнтрам. На ёй пабудаваныя два перасадачныя вузлы: «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча» і «Плошча Леніна» — «Вакзальная».
Будаўніцтва лінііПравіць
Станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі Гасцінец», а таксама дэпо плануецца пабудаваць у рамках другой чаргі ў 2023 годзе.
Зноскі
- ↑ Напісанне Зялёналужская не адпавядае правілам беларускай мовы.
- ↑ Інтэрв’ю з Васілём Жыбулем
- ↑ В Минске приступили к строительству третьей линии метро Архівавана 17 студзеня 2021.
- ↑ Трэцюю лінію метро ў Мінску пабудуюць да 2017 года Архівавана 19 красавіка 2020.
Лініі Мінскага метрапалітэна | |||||||
. 1 . | Маскоўская | . 2 . | Аўтазаводская | . 3 . | Зеленалужская | . 4 . | Кальцавая |