Курасоўшчына (жылы раён, Мінск)
Курасо́ўшчына — жылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска ў Кастрычніцкім раёне горада паміж МКАД на поўдні і далінай ракі Лошыца і Лошыцкім вадасховішчам на поўначы. З паўночнага-захада мяжуе з жылым раёнам Брылевічы, а з поўдня — з прамзонай. Кампазіцыйны цэнтр раёна — плошча Казінца, створаная на перакрыжаванні вуліц Казінца і Каржанеўскага. Тры кварталы займаюць мікрараёны, чацвёрты — карпусы навукова-вытворчага аб'яднання «Інтэграл».
Курасоўшчына | |
---|---|
53°51′05″ пн. ш. 27°31′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Кастрычніцкі раён |
Першае згадванне | 1580 |
Ранейшы статус | пасёлак |
Год уключэння ў межы горада | 1956 |
Ранейшыя назвы | Курашаўшчызна |
Паштовыя індэксы | 220108, 220024 |
Насельніцтва | 50 тыс. чал. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўныя вуліцы
правіцьІнфраструктура
правіцьГрамадская інфраструктура
правіцьУ жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае 29-я гарадская паліклініка і 11-я гарадская клінічная бальніца. У жылым раёне размешчаны 5 устаноў сярэдняй адукацыі і Мінскі дзяржаўны каледж электронікі. У жылым раёне знаходзіцца бібліятэка ім. І. С. Лупіновіча і гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна». Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Курасоўшчынскі» і універсамам «Каржанеўскі». Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна.
Транспарт
правіцьПраз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Курасоўшчына. Побач з раёнам знаходзіцца чыгуначны прыпыначны пункт Курасоўшчына. На скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага плануецца ўзвесці станцыю метро «Слуцкі Гасцінец» і новае метрадэпо, якое будзе абслугоўваць трэцюю лінію мінскага метрапалітэна.
Транспартная інфраструктура мікрараёна[1] | ||
---|---|---|
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
Аўтобусныя маршруты: | ||
7 | д/с Курасоўшчына — Калядзічы | |
7а | д/с Курасоўшчына — ч. ст. Калядзічы — Калядзічы | |
28 | д/с Сярова — Масюкоўшчына | |
30а | Мінскрыбпрам — Красны Бор | Панядзелак — пятніца |
30с | Каржанеўскага — Красны Бор | |
40 | д/с Кунцаўшчына — Ландэра | |
45 | д/с Дружная — Мінскрыбпрам | |
47с | Вакзал — Філіял БДУ | |
48 | д/с Чыжоўка — Ландэра | |
53 | д/с Дружная — Ландэра | |
82с | д/с Серабранка — Каржанеўскага | Панядзелак — пятніца |
88с | д/с Ангарская-4 — Ландэра | Панядзелак — пятніца |
97 | д/с Сярова — Малінаўка-8 | Панядзелак — пятніца |
104 | д/с Малінаўка-4 — Сеніца | |
107 | д/с Кунцаўшчына — Каржанеўскага | |
114с | д/с Чыжоўка — Аўтарынак | Акрамя панядзелка |
134с | д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 | |
144с | д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына | Панядзелак — пятніца |
148с | д/с Шабаны — Ландэра | Субота, нядзеля |
176э | д/с Сярова — д/с Шабаны | |
Тралейбусныя маршруты: | ||
19 | д/с Курасоўшчына — ст.м. Аўтазаводская | |
27 | д/с Курасоўшчына — д/с Дружная | |
51 | д/с Курасоўшчына — д/с Дружная | |
Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт Курасоўшчына |
Гісторыя
правіцьУ актах менскага гродскага суда за 1580—1590 гг. у ваколіцах Менска згадваецца двор пэўнага Яна Кураша, уладальніка маёнтку Лошыца. Двор Кураша называлі Курашаўшчызнай, з часам двор стаў фальваркам, а потым — вёскай. У XIX ст. вёска звалася ўжо Курасоўшчынай, на пачатку XX ст. у ёй жыло каля 50 чалавек. У XIX — пачатку XX ст. ваколіцы Курасоўшчыны былі адным з улюблёных месцаў дачнага адпачынку мінчукоў.
У 1956 годзе Курасоўшчына ўключана ў межы горада, а ў 1967 годзе пачалося будаўніцтва жылога раёна.
Славутасці
правіцьАдной з выдатных мясцін мікрараёна з'яўляецца помнік архітэктуры XIX стагоддзя — маёнтак «Белая дача» (сучасны адрас — вул. Казінца, 76). Маёнтак, як і сам парк, з'яўляюцца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму. Парк і маёнтак былі пабудаваны ў канцы XIX ст. Будынак размешчаны на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу.
Крыніцы
правіць- ↑ Афіцыйная старонка ДП "Мінсктранс" Архівавана 28 снежня 2014..
Спасылкі
правіць- «Белая дача» ў Юркавым куточку(недаступная спасылка)
- Районы, кварталы: история минской Курасовщины (руск.)