11-я гарадская клінічная бальніца

бальніца ў Мінску

УАЗ «11-я гарадская клінічная бальніца» (былая Дарожная бальніца) — шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова горада Мінска.

11-я гарадская клінічная бальніца
Дата заснавання 1889 (згадванне)
Ранейшыя назвы Дарожная бальніца
Галоўны ўрач Жанна Віктараўна Казачонак
Каардынаты
Адрас Рэспубліка Беларусь, 220108 г. Мінск, вуліца Каржанеўскага, д. 4,
11gkb.by

Створаная на базе чыгуначнай бальніцы, гісторыя якой налічвае каля 100 гадоў[1].

Гісторыя

правіць

Першая згадка — 1889 год. Была створаная і ўтрымлівалася таварыствам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Прызначалася для медыцынскага абслугоўвання супрацоўнікаў чыгункі. Налічвала 6 коек. Знаходзілася ў будынку тэхнічнага чыгуначнага вучылішча. Загадчык — урач С. Іоф[1].

У 1914 годзе было завершана будаўніцтва чыгуначнай бальніцы. Але з пачаткам першай сусветнай вайны будынак бальніцы перадалі пад ваенны шпіталь для параненых салдат. Чыгуначная бальніца адкрылася ў 1922 годзе. Першым галоўным урачом бальніцы стаў прафесар Сяргей Іванавіч Лябёдкін, загадчык кафедры анатоміі медыцынскага факультэта БДУ[1].

Кафедры на базе бальніцы

правіць
  • Кафедра хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
  • Кафедра рэабілітацыі і фізіятэрапіі БДМУ
  • Кафедра прапедэўтыкі

Аддзяленні

правіць

У бальніцы працуюць наступныя аддзяленні[2]:

  • Рэабілітацыйнае кардыялагічнае аддзяленне[3]
  • Клініка-дыягнастычная лабараторыя[4]
  • Аддзяленне мікрахірургіі вока[5]
  • Рэабілітацыйнае неўралагічнае аддзяленне[6]
  • Аддзяленні анестэзіялогіі рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі[7]
  • Рэнтгеналагічнае аддзяленне[8]
  • Аддзяленне траўматалогіі і артапедыі[9]
  • Аддзяленне ультрагукавой дыягностыкі[10]
  • Аддзяленне ўралогіі[11]
  • Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне[12]
  • Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі[13]
  • Хірургічнае аддзяленне[14]
  • Аддзяленне сківічнай хірургіі твару[15]
  • Аддзяленне гнойнай сківічнай хірургіі твару[16]
  • Эндаскапічны кабінет[17]
  • Аддзяленне паліятыўнай дапамогі (плануецца)[18]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. а б в Гісторыя 11-й ГКБ Архівавана 21 кастрычніка 2014.
  2. Аддзяленні 11-й ГКБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана 9 лістапада 2014.
  3. Рэабілітацыйнае кардыялагічнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  4. Клініка-дыягнастычная лабараторыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  5. Аддзяленне мікрахірургіі вока(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  6. Рэабілітацыйнае неўралагічнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  7. Аддзяленні анестэзіялогіі рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  8. Рэнтгеналагічнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  9. Аддзяленне траўматалогіі і артапедыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  10. Аддзяленне УГД(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  11. Аддзяленне ўралогіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  12. Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  13. Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  14. Хірургічнае аддзяленне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  15. Аддзяленне сківічна-тварнай хірургіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  16. Аддзяленне гнойнай сківічнай хірургіі твару(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  17. Эндаскапічны кабінет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 11 верасня 2011.
  18. Аддзяленне паліятыўнай дапамогі адкрыецца ў 11-й гарадской бальніцы Архівавана 26 жніўня 2011.

Спасылкі

правіць