Прафсаюзная (станцыя метро, Мінск)
Прафсаюзная (трансліт.: Prafsajuznaja) — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна[1]. Станцыю плануецца размясціць на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ[2].
«Прафсаюзная» | |
---|---|
Зеленалужская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2028 |
Ранейшыя назвы | Праспект Пераможцаў |
Раён | Цэнтральны |
Код станцыі | 317 |
Суседнія станцыі | Пярэспа і Юбілейная плошча |
Назва бярэ карані ад будынка Дома прафсаюзаў паблізу, а не ад гістарычнай мясцовасці (нягледзячы на тое, што станцыя размешчана ў гістарычным раёне Татарская Слабада). Першапачатковая праектная назва — Праспект Пераможцаў. Увогуле трэцяя чарга Зеленалужскай лініі будзе складацца з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028—2029 гадоў[3].
Праект
правіцьПраект «Прафсаюзнай» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Пярэспы» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, з эскалатарамі па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе тры: адзін да цэнтральнага ўваходу Дома прафсаюзаў, два другіх — на іншы бок вуліцы Мельнікайтэ[4].