Немаршанскі Сад (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Немаршанскі Сад (трансліт.: Niemaršanski Sad) — станцыя другой чаргі трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна. Была адкрыта 30 снежня 2024 года[1].

«Немаршанскі Сад»
Зеленалужская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 30 снежня 2024
Раён Кастрычніцкі
Код станцыі 311
Суседнія станцыі Аэрадромная і Слуцкі гасцінец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Зеленалужская лінія
Лагойская (праект)
Зялёны Луг (праект)
Івана Мележа (праект)
Парк Дружбы Народаў (праект)
Камароўская (праект)
Пярэспа (праект)
Прафсаюзная (праект)
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Юбілейная плошча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Плошча Францішка Багушэвіча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Вакзальная
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кавальская Слабада
Аэрадромная
Немаршанскі Сад
ЦЧ-3 «Слуцкае»
Слуцкі Гасцінец

18 лістапада 2019 года пачаліся работы па будаўніцтве станцыі[2].

У 2012 годзе праектаваную станцыю на перасячэнні вуліц Кіжаватава і Асіповіцкай назвалі «Немаршанскі Сад» ад былога ў гэтым месцы маёнтка Лошыца Немаршанскага, рэшткі саду калісьці разбітага вакол сядзібнага дома Немаршанскіх захаваліся да цяперашняга часу.

Немаршанскія — стары шляхецкі род, Іосіф Немаршанскі ў 1793 годзе прызначаны расійскімі ўладамі асэсарам (засядацелем) у Мінскай казённай палаты, што кіравала дзяржаўнай маёмасцю і будаўніцтвам[3].

Магчымае паходжанне прозвішча Немаршанскі — ад заходнелітоўскага (жамойцкага) тапоніма Nemaršioniai[lt] ("Немаршаны"), які ўпершыню згаданы як маёнтак у 1575 годзе. Тапонім, у сваю чаргу, паходзіць ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя *Ne-maršas.

Крыніцы

правіць