Парк Дружбы Народаў (станцыя метро, Мінск)
Парк Дружбы Народаў (трансліт.: Park Družby Narodaŭ) — запраектаваная станцыя Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна. Будзе знаходзіцца пад плошчай Бангалор на скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава[1][2]. Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028-2029 года.
«Парк Дружбы Народаў» Park Družby Narodaŭ | |
---|---|
Зеленалужская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2028 |
Ранейшыя назвы | Плошча Бангалор |
Раён | Савецкі |
Пераходы на станцыі | Станцыя метро Максіма Багдановіча |
Код станцыі | 320 |
Суседнія станцыі | Івана Мележа і Камароўская |
Назву станцыя атрымала ад аднайменнага парку паблізу. Першапачатковая праектная назва — Плошча Бангалор.
Праект
правіцьГлыбіня будучай станцыі— каля 7 метраў.
Станцыя будзе мець два выхады, абодва — з лесвіцамі. Падземных пераходаў таксама будзе два. Першы будзе знаходзіцца пад плошчай Бангалор, яго выхады (усяго 8) будуць выходзіць на кожны бок плошчы (як гэта зроблена на плошчы Францішка Багушэвіча). Другі пераход з’явіцца на поўначы плошчы, пад вуліцай Максіма Багдановіча каля прыпынку грамадскага транспарту. Выхадаў будзе таксама чатыры, па два на кожны бок вуліцы Багдановіча.
На станцыі таксама запланавана перасадка на будучую станцыю «Максіма Багдановіча», чацвёртай лініі. Акрамя гэтага, за станцыяй будуць пабудаваны разваротныя тупікі і Службовая Злучальная Галіна (СЗГ)[3][4].