Чацвёртая лінія (Мінск)

праектуемая лінія Мінскага метрапалітэна

Кальцавая лінія мінскага метрапалітэна — праектуемая чарговая лінія мінскага метрапалітэна пасля дзеючых Маскоўскай, Аўтазаводскай ліній і трэцяй лініі, якая будуецца. Лінія пройдзе ў большай частцы пад другім транспартным кальцом і толькі на поўдні і паўднёвым усходзе аддаліцца ад яго знешняй часткі.

Кальцавая лінія
Мінскі метрапалітэн
Адкрыццё першага ўчастку:

2027 год — першы ўчастак

2035 год — канец будаўніцтва
Даўжыня, км: 27,5
Колькасць станцый: 17 (праектуецца)
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 8
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: не менш за 1000
Наземныя ўчасткі: Няма
Чацвёртая лінія
Цівалі
Альшэўская
Вяснянка
Старавіленскі шлях
Кіеўскі сквер
Максіма Багдановіча
Політэхнічная
Друкарская
Батанічны сад
Сляпянка
Даўгабродская
Серабранка
Козырава
Праспект Міру
Лакаматыўная
Берасцейская
Тучынка
Перспектыўная схема развіцця Мінскага метрапалітэна

Плануецца што чацвёртая лінія стане кальцавой з наступнымі станцыямі: Цівалі, Альшэўская, Вяснянка, Старавіленскі шлях, Кіеўскі сквер, Максіма Багдановіча, Політэхнічная, Друкарская, Батанічны сад, Сляпянка, Даўгабродская, Серабранка, Козырава, Мінск-Мір, Лакаматыўная, Берасцейская, Тучынка. Назвы і размяшчэнне некаторых станцый чацвёртай лініі былі зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама[1].

Першы ўчастак ад станцыі «Максіма Багдановіча» (пераход на станцыю «Парк Дружбы Народаў» Зеленалужскай лініі) да станцыі «Серабранка» з пяццю прамежкавымі станцыямі: «Політэхнічная», «Друкарская» (пераход на станцыю «Акадэмія Навук» Маскоўскай лініі), «Батанічны Сад», «Сляпянка», «Даўгабродская» (пераход на станцыю «Трактарны Завод» Аўтазаводскай лініі), «Серабранка» і ТЧ «Даўгабродскае» да 2030 года.

Зноскі