Політэхнічная (станцыя метро, Мінск)
«Політэхні́чная» (трансліт.: Politechničnaja, руск.: Политехническая) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа, паміж станцыямі «Максіма Багдановіча» і «Друкарская».
«Політэхнічная» Politechničnaja Политехническая | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2027 |
Раён | Савецкі |
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Сурганава» (руск.: Сурганова)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Палітэхнічная»[2][3], верагодна, ад размешчаных побач Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Палітэх) і Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Політэхнічная»[4].
Зноскі
- ↑ Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна Архівавана 28 мая 2021.
- ↑ Вынікі галасавання Архівавана 2 чэрвеня 2017.. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
- ↑ У назве «Палітэхнічная» дапушчана арфаграфічная памылка, правільна «Політэхнічная»
- ↑ Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро(недаступная спасылка)