Лакаматыўная (станцыя метро, Мінск)

запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна

«Лакаматы́ўная» (трансліт.: Lakamatyŭnaja, руск.: Локомотивная) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана ў раёне прыпыначнага пункта «Сталічны», паміж станцыямі метро «Мінск-Мір» і «Берасцейская».

«Лакаматыўная»
Локомотивная
Мінскі метрапалітэн
Меркаваная
дата адкрыцця:
2033
Праектная назва праспект Жукава
Чацвёртая лінія
Цівалі
Альшэўская
Вяснянка
Старавіленскі шлях
Кіеўскі сквер
Максіма Багдановіча
Політэхнічная
Друкарская
Батанічны сад
Сляпянка
Даўгабродская
Серабранка
Козырава
Праспект Міру
Лакаматыўная
Берасцейская
Тучынка

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Жукава» (руск.: Жукова)[1]. Спачатку Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак г. Мінска прапанавала назваць станцыю «Чыгуначная», што магло вызваць блытаніну, паколькі па-руску назва гучала б як «Железнодорожная»[2]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Лакаматыўная»[3]. Раней на гэтым месцы размяшчалася лакаматыўнае і паравознае дэпо, а таксама жылі работнікі чыгункі[2].

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Лакаматыўная»[4].

Зноскі