Друкарская (станцыя метро)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь
«Друка́рская» (трансліт.: Drukarskaja) — запланаваная станцыя чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава, паміж станцыямі «Максіма Багдановіча» і «Батанічны сад». Стане перасадачнай станцыяй на «Акадэмія навук» Маскоўскай лініі.
«Друкарская» | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2027 |
Праектная назва | Дом друку |
Насіла працоўную назву «Дом друку» (руск.: Дом печати). У 2016 годзе была зацверджана назва «Друкарская»[1]. Назва паходзіць ад Дома друку.
Зноскі
- ↑ В Минске появятся станции метро «Переспа», «Друкарская» и «Ивана Мележа»(недаступная спасылка)