Выбухі ў Кермане (2024)
3 студзеня 2024 года ў Кермане (Іран) двума выбухамі была сарвана памятная цырымонія ў гадавіну гібелі генерала Касема Сулеймані[1][2]. Паводле ўдакладненай інфармацыі на 4 студзеня, загінулі як мінімум 94 чалавек[3], больш за 284 пацярпелі[4]. Здарэнне стала самым смяротным тэрактам у краіне з 1979 года[5].
Выбухі ў Кермане | |
---|---|
Месца нападу |
вуліца Шахада і могілкі Гальзар Шахада, Керман |
Дата |
3 студзеня 2024 15:50–16:00 |
Спосаб нападу | выбухі |
Зброя | 2 бомбы |
Загінулыя | 94 |
Параненыя | 284 |
Арганізатары | Ісламская дзяржава |
Перадгісторыя
правіць3 студзеня 2020 года ў выніку атакі БПЛА на багдадскі аэрапорт загінуў іранскі генерал Касем Сулеймані, камандзір атрада «Кудс» Корпуса Вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Сулеймані лічыўся другой найбольш уплывовай фігурай у краіне пасля Алі Хаменеі. У якасці кіраўніка «Кудс», ён адыграў ключавую ролю ў фарміраванні палітыкі Ірана на Блізкім Усходзе. Сулеймані адказваў за таямнічыя місіі і падтрымку саюзных урадаў і ўзброеных груп, у тым ліку ХАМАС і Хезбала[2][6].
Падчас пахавальнай працэсіі ў гонар Сулеймані ў Кермане 7 студзеня 2020 года адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі па меншай меры 50 чалавек[2].
У пачатку 2020-я гадоў Іран стаў ахвярай нападаў Ізраіля, ІД і іншых суніцкіх экстрэмісцкіх груповак[7]. Атака 2024 года адбылася на фоне ўзмацнення напружанасці на Блізкім Усходзе з-за чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту. За дзень да выбухаў ізраільскі беспілотнік нанёс удар у Ліване, забіўшы намесніка лідара ХАМАС Салеха аль-Аруры[2].
Ход падзей
правіцьВыбухі прыгрымелі ў 15:50–16:00[8] у працэсіі, якая ішла да магілы Сулеймані на могілках Гальзар Шахада[5] ля мячэці Сахеб аль-Заман[9]. Першы адбыўся ў 700 метрах ад магілы генерала каля аўтастаянкі, а другі — у кіламетры на вуліцы Шахада, куды многія ўцяклі[1]. Бомба была закладзена такім чынам, каб не было яе выяўлення ля варот бяспекі[10]. Выбухі адбываліся з інтэрвалам ад 10 да 15 хвілін[11][12]. Паводле паведамленняў іранскіх СМІ, напад здзейснены з выкарыстаннем двух партфеляў-бомбаў, размешчаных ля ўваходу[10]. Выбухоўку прывялі ў дзеянне дыстанцыйна з дапамогай прылады кіравання. Відавочца заявіў, што адна з бомбаў была закладзена ў смеццевы бак[13]. Намеснік губернатара правінцыі Керман назваў здарэнне тэрактам[2][6][14]
Было заяўлена пра 94 загінулых і 284 параненых (у тым ліку трое санітараў, якія прыехалі на месца першага выбуху і пацярпелі ад другой бомбы[13]). Мяркуецца, што большасць ахвяр забіты ў выніку апошняга выбуху[7]. Некалькі параненых былі затоптаныя пры паніцы ў натоўпе[15].
Да месца падзей прыбылі ратавальнікі Чырвонага Паўмесяца. Рэза Фалах, кіраўнік правінцыйнага аддзела арганізацыі, заявіў, што іх групы хуткага рэагавання эвакуіравалі пацярпелых, але сутыкнуліся з праблемамі з-за хваль натоўпу, бо людзі перашкаджалі на дарогах[16]. Бальніцы ў Кермане і прылеглых раёнах былі прыведзены ў стан гатоўнасці[5].
Рэакцыя
правіць4 студзеня ў Іране абвясцілі нацыянальны дзень жалобы па ахвярах тэрактаў[1].
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін[17], прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган[18], кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Пакістана Джаліль Абас Джылані[19], МЗС Арменіі[20], Азербайджана[21], Ірака, ЕС і ААН[22] выказалі шкадаванне з нагоды трагедыі і асудзілі напад.
Адказнасць
правіцьПрэзідэнт краіны Ібрагім Раісі абвінаваціў у тэракце Ізраіль[23]. Аднак неўзабаве адказнасць за напад узялі прадстаўнікі ІД[24]. Сілавікі затрымалі некалькі асоб, меркавана датычных да выбухаў[25].
Наступствы
правіцьВечарам 15 студзеня з тэрыторыі Ірана па горадзе Эрбіль (Паўночны Ірак, сталіца аўтаномнага Курдыстана) былі запушчаны адзінаццаць балістычных ракет «Фатэх»[26]. У выніку чатыры чалавекі загінулі (адной з ахвяр стаў бізнесмен Пешра Дызаі, генеральны дырэктар дэвелаперскай кампаніі Empire World[27]) і шэсць атрымалі раненні. Напад быў накіраваны на недабудаванае консульства ЗША і меркаваны штаб разведкі Масада[28].
Абстрэл прывёў да часовага закрыцця міжнароднага аэрапорта Эрбіля. Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) хутка ўзяў на сябе адказнасць[29]. Акрамя таго, сілы заходняй кааліцыі збілі каля аэрапорта тры дроны[30]. У КВІР таксама заявілі, што нанеслі ўдар па сілах «Ісламскай дзяржавы» на паўночным захадзе Сірыі[31].
Заўвагі
правіць- ↑ а б в "Iran says at least 103 people killed, 211 wounded in bombing at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ а б в г д "Twin bomb blasts near Iran general Qasem Soleimani's tomb kill 73 – state TV". BBC. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ https://apnews.com/article/iran-bombing-ringleader-tajikistan-4dec3cf4b1479a0222b2853bbb2f72bb
- ↑ "Iran says at least 84 were killed in blasts at a ceremony honoring slain general". The Washington Post. 4 January 2024. Архівавана з арыгінала 4 January 2024. Праверана 4 January 2024.
- ↑ а б в "Over 100 dead in blasts at memorial for assassinated Iranian commander". The Guardian. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ а б "Iran says at least 73 killed in 'terror' blasts near grave of IRGC general Soleimani". Times of Israel. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ а б "Iran says at least 103 people killed, 141 wounded in blasts at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Two terrorist blasts in Iran's Kerman leave at least 103 dead, 188 injured". Press TV. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "At least 103 dead in bomb blasts near Iran general Qasem Soleimani's tomb – state TV". BBC. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ а б "More than 100 killed in Iran blasts near Soleimani's tomb during ceremony". Al Jazeera. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Bombs kill 73 at Iran commemorations for slain general: state media". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Iran says at least 73 people killed, 170 wounded in blasts at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ а б "Bombs kill 103 at Iran memorial for slain general: state media". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Iranian official declares explosion near Soleimani's tomb was a 'terrorist attack'". i24 News. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Blasts reported as Iran commemorates assassinated general Soleimani". Al Jazeera. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Dozens killed in 'terrorist attacks' near tomb of Iranian Guards' Soleimani". Reuters. January 3, 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Deadly blasts rock ceremony for slain Iranian general Soleimani". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Türkiye expresses condolence upon the deadly terrorist attack in Iran". TRT. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ "Pakistan condemns 'inhuman terrorist attacks' in Iran as death toll surges past 100". Pakistan. Arab news. 3 January 2024. Архівавана з арыгінала 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
- ↑ Shocked by the news of explosions in Kerman city #Iran🇮🇷, causing death over 100 innocent civilians. Our thoughts and prayers are with the casualties and their families. twitter.com/MFAofArmenia
- ↑ Azerbaijan MFA condemns terror attack in Iran, extends condolences (англ.). Apa.az. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ "'Heinous': World reacts to twin blasts that kill dozens in Iran". Al Jazeera. 3 January 2024.
- ↑ واکنش رئیسی به جنایت تروریستی کرمان؛ «بدانید در مقابل این جنایت هولناک هزینه سختی خواهید داد» (перс.). SNN.IR (3 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 January 2024. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ "Islamic State claims responsibility for attacks that killed nearly 100 people in Iran - group on telegram". Reuters. 4 January 2024. Праверана 4 January 2024.
- ↑ В Иране задержаны причастные к теракту в день памяти генерала Сулеймани (руск.). Рамблер/новости (5 студзеня 2024). Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ Iran's Guards attack Israel's 'espionage centers' in Iraq, state media says . Reuters (16 студзеня 2024).
- ↑ IRGC strikes ‘spy headquarters’ in Erbil with ballistic missiles . Rudaw Media Network (15 студзеня 2024).
- ↑ Katy, Bader. Explosions reported near US Consulate in Iraq; Iran claims responsibility . ABC News (15 студзеня 2024).
- ↑ IRGC attack US consulate in Iraq as tensions between the US, Iran rise . The Jerusalem Post | JPost.com (15 студзеня 2024).
- ↑ Explosions reported near US Consulate in Iraq; Iran claims responsibility . ABC News (16 студзеня 2024).
- ↑ IRGC claims deadly ballistic missile strikes on Erbil . www.rudaw.net. Праверана 16 студзеня 2024.