Лабарская гаворка

Лабарская гаворка (мясц.: ліберска гаврідня[1]) — мёртвая тайная штучная мова горада Іванава для лабарскіх падарожжаў па розных краінах. Носьбіты гаворкі — лабары.

Лабарская гаворка
Саманазва ліберска гаврідня
Краіны Беларусь
Рэгіёны Іванава
Агульная колькасць носьбітаў 0
Класіфікацыя
штучныя мовы

Гісторыя правіць

У паўсядзённым жыцці лабары ўжывалі мову брэсцка-пінскага рэгіёна, гэта была мова зносінаў у сям’і, з мясцовымі жыхарамі[2]. Тайную штучную гаворку лабары прыдумалі каб пазбавіцца чужых вушэй. Найчасцей — у дарозе, пры неабходнасці дамовіцца аб нечым паміж сабою ў прысутнасці людзей.

Мова янаўскіх лабараў блізкая да мовы жабракоў і кубракоў (якія таксама займаліся зборам ахвяраванняў на царкву).

Гаворка лабараў прыйшла ў заняпад разам з палітычнымі зменамі на беларускіх землях у XX-м стагоддзі, калі стаў немагчымым збор ахвяраванняў і пачаўся ціск на прадстаўнікоў праваслаўя.

Даследаванні правіць

У 2006-м годзе лабарская гаворка была часткова апісана супрацоўнікамі Цэнтральнай раённай бібліятэкі Іванава ў адмысловым слоўніку. Даследчыкамі адзначаецца, што хоць слоўнік і з’яўляецца каштоўнай працай, ён быў складзены непрафесійна: недарэчна ўжыванне азначэння слоўніка як «дыялектычнага», анахранізмам выглядае ўжыванне рускай мовы замест беларускай для запісвання лабарскіх адпаведнікаў, не адзначана акцэнтуацыя, няма граматычных паказальнікаў, ёсць фанетычныя неадпаведнасці мясцовым гаворкам, некаторыя словы з’яўляюцца наўпрост беларускімі словамі[3].

Этнолаг Таццяна Луцэвіч, якая прысвяціла свае навуковыя працы лабарам, лічыць, што многія словы былі запазычаны з грэчаскай, лацінскай, нямецкай і іншых замежных моў, другія з’яўляліся вузкалакальнымі і сустракаліся толькі ў якой-небудзь адной мясцовасці. Былі і проста скажоныя словы і новаўтварэнні. Жанчыны гэтай гаворкі не ведалі, бо не мелі патрэбы ў таямнічых гаворках, а вось усіх хлопчыкаў абавязкова вучылі мясцоваму дыялекту з сямі гадоў.

Лексіка правіць

Вядомымі прыкладамі лабарскай гаворкі, якія ўжываюцца ў народнай мове сёння з’яўляюцца словы «патлы», «клево», «хана», «хохмить» і інш.[4][кам. 1]

Назвы гарадоў:

Людзі:

  • багаты — стодэнь, студэнь
  • бядняк — шандрак
  • дзелавы мужык — пецкель
  • дзяўчына — карывонька
  • дзяўчына, жанчына — цуба
  • жартаўнік — хохмач
  • злодзей — клим
  • маці — маныца
  • начальнік — вульт
  • уцякач — скитэнь
  • цырульнік — орбут

Рэлігія:

  • бог — небесный показник
  • крыж — ставер

Іншае:

  • вада — дэлька
  • воз — котэнь
  • вочы — липки
  • горад — шусто
  • глытаць — хавать
  • добра — клево
  • дом — хаза
  • ежа — тройня
  • жыццё — выгуванка
  • ідзі — пнай
  • канец — хана
  • кніга — рапсанка, рэпсанка
  • малако — гальмо
  • нядобра — нэхухо
  • смяшыць — хохмить
  • талерка — наклюжа
  • я — манько
  • яйка — кито

Каментарыі правіць

  1. У той жа час, нельга сцвярджаць, што лабарская гаворка з’яўляецца першакрыніцай гэтых слоў. Згодна з Т. Луцэвіч, большая частка гэтых слоў так ці інакш была запазычана з мясцовых гаворак.

Зноскі

  1. Дыялектычны слоўнік лабарскай гаворкі | Home Page of Grigory Naumovets(недаступная спасылка). web.archive.org (16 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2022. Праверана 4 лютага 2024.
  2. Д. У. Хівук Моўна-культурная прастора Іванаўшчыны – самабытнага куточка ў славянскім свеце. — 2015.
  3. Юрый Чарнякевіч. НОВЫЯ ДЫЯЛЕКТНЫЯ СЛОЎНІКІ БЕЛАРУСІ: ПРАБЛЕМЫ ЎКЛАДАННЯ І ФУНКЦЫЯНАВАННЯ : (be).
  4. Лабори из Яново. Это они говорили “патлы” и “клево” | Про Беларусь(нявызн.). probelarus.by. Праверана 3 лютага 2024.

Спасылкі правіць