Шаблон:Выбраны змест
Гэты шаблон прызначаны для паказу аднаго з выбраных артыкулаў.
Навошта гэта трэба?
Для аўтаматычнай устаўкі апісанняў на Партал:Выбраны змест і Галоўную старонку.
Сюды ўключаюцца:
- выдатныя артыкулы
- пераможцы конкурсу Артыкулы года
- апошнія абраныя артыкулы
- найбольш прагляданыя абраныя артыкулы, гл. Аналіз колькасці праглядаў
Мастэрс 2013 (англ.: Masters 2013, таксама вядомы як Betfair Masters 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 студзеня 2013 года ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія. Прэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2012/2013. Турнір стаў 39-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія «Betfair» упершыню спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £500 000, з якіх £175 000 (на £25 000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца. Першы прыз Мастэрс 2013 стаў самым высокім на турніры з 2003 года.
У турніры прыняло ўдзел 16 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Яны гулялі на выбыванне пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу. Усе паядынкі турніру гуляліся за адным сталом на арэне Аляксандра-палаца. Пераможцам турніру стаў англічанін Марк Сэлбі (далей…).