XX стагоддзе ў літаратуры

Літаратурай 20 стагоддзя называюць сусветную літаратуру, напісаную і выдадзеную ў 20 стагоддзі. У еўра-амерыканскай літаратуры ў гэты перыяд пераважалі мадэрнісцкі і пост-мадэрнісцкі жанры, росквітам якіх былі адрэзкі з 1900-х па 1940-я і з 1960-х па 1990-я адпаведна.

Тэхналагічныя дасягненні 20 стагоддзя зрабілі вытворчасць кніг больш таннай, што прывяло да значнага росту вытворчасці папулярнай і трывіяльнай літаратуры, супастаўнай з развіццём музыкі. Падзел літаратуру на «папулярную» і «высокую» ў 20-м стагоддзі не ў якім разе не з’яўляецца абсалютным, і розныя жанры, такія як дэтэктывы і навуковая фантастыка, вагаюцца паміж імі. Электронная літаратура развівалася як жанр, дзякуючы развіццю гіпертэксту, а пазней інтэрнэта.

У 1901 годзе была заснавана Нобелеўская прэмія, якая ўручаецца штогод, у тым ліку і ў галіне літаратуры, і з’яўляецца самай прэстыжнай літаратурнай прэміяй у свеце. З 1942 года Нью-Ёрк Таймс публікуе спісы бестселераў. Найбольшых поспехаў паводле прадажаў у 20-м стагоддзі дасягнулі такія кнігі, як «Цытаты Маа Цзэдуна» (1966; 900 мільёнаў асобнікаў), «Гары Потэр і філасофскі камень» (1997; 120 мільёнаў асобнікаў), «І тады там не было нікога» (1939; 115 мільёнаў асобнікаў) і «Уладар пярсцёнкаў» (1954/1955; 100 мільёнаў асобнікаў).