Іван Іларыёнавіч Бардышаў
Іван Іларыёнавіч Бардышаў (14 ліпеня 1912, с. Рускія Нарвашы, Янцікаўскі раён, Чувашыя — 30 кастрычніка 2000) — беларускі савецкі вучоны ў галіне лесахіміі. Член-карэспандэнт АН БССР (1959), доктар хімічных навук (1953), прафесар (1955)[2].
Іван Іларыёнавіч Бардышаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1912 ці 14 (27) ліпеня 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 2000[1] (88 гадоў) |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | лесахімія |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАНБ, прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію ў 1936 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 загадчык кафедры хіміі Беларускага лесатэхнічнага інстытута, адначасова загадчык лабараторыі лесахіміі, у 1963-79 загадчык лабараторыі хіміі тэрпеноідаў Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па распрацоўцы сучасных метадаў аналізу тэрпеноідаў, вывучэнню іх хімічнай будовы і ператварэнняў, сінтэзу практычна важных прадуктаў. Распрацаваў тэхналогію сінтэзу медыцынскіх прэпаратаў — камфары , эпікамфары, фянхона і іх вытворных, метад асвятлення каніфолі, спосабы атрымання гідрыраванай, палімерызаванай і дыспрапарцыяніраванай каніфолі, каніфолі з высокімі дыэлектрычнымі ўласцівасцямі і іншае[2].
Вызначыў колькасны склад сумесяў тэрпенаў , іх кіслародзмяшчальных вытворных і смаляных кіслот, выдзеленых з дрэў іглічных парод[3].
Навуковыя працы
правіцьАўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 50 вынаходстваў[3]:
- Развитие отечественной лесохимической промышленности. Мн., 1958.
- Синтетические продукты из канифоли и скипидара. Мн., 1964 (в соавт.).
- Новое в лесохимии. М., 1973.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі[3].
Зноскі
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Chuvash encyclopedia — Чувашское книжное издательство, 2006. — С. 2567. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-X
- ↑ а б в Бардышев Иван Илларионович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 41. — 737 с.
- ↑ а б в Член-карэспандэнт БАРДЫШАЎ Іван Іларыёнавіч
Літаратура
правіць- Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. 1992, № 5-6.
Спасылкі
правіць- Іван Іларыёнавіч Бардышаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)