Іван Мікалаевіч Бярэзін

Іван Мікалаевіч Бярэзін (1923, в. Лябяжае Паўлаўскага раёна Алтайскага края — 26 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Іван Мікалаевіч Бярэзін
Дата нараджэння 1923
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне радавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія

правіць

25 чэрвеня 1944 года радавы 7-й стралковай роты 975-га стралковага палка 270-й стралковай Дзямідаўскай дывізіі 6-й арміі першага Прыбалтыйскага фронту І. М. Бярэзін пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны гранатамі знішчыў куляметны разлік праціўніка, што садзейнічала пераправе палка. Загінуў у баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.

Пахаваны ў Брацкай магіле аграгарадка Ула[1].

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.