Іван Рыгоравіч Іваноў

беларускі і расійскі архітэктар

Іван Рыгоравіч Іваноў (1831 — ?) — архітэктар[1].

Іван Рыгоравіч Іваноў
Дата нараджэння 1831
Дата смерці не пазней за 1892
Альма-матар

Біяграфія правіць

Дзяцінства і адукацыя правіць

Нарадзіўся ў 1831 годзе[1].

Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1843 годзе і скончыў курс у 1852 годзе з чынам губернскага сакратара[1].

Прафесійная дзейнасць правіць

Быў прызначаны ў мінскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію — спачатку памочнікам начальніка штучнага стала, а потым (у 1857) — вытворцам работ[1]. Па пераўтварэнні гэтай камісіі ў 1865 годзе І. Іваноў быў прызначаны малодшым інжынерам. Праз тры гады прызначаны архітэктарам Шчучынскага павета Ломжынскай губерні. З 1874 года І. Іваноў быў кастрамскім губернскім архітэктарам, а ў 1886 годзе выйшаў ў адстаўку па хваробе і ў хуткім часе памёр[1].

Зноскі